Logo Polskiego Radia
Print

Заўтра адбудзецца пахаваньне забітага ў нядзелю мэра Гданьска

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.01.2019 14:58
"Гэта мог быць кожны з нас" – для палітыкаў гэты сказ перастаў быць банальным наборам слоў.
Гданьск разьвітваецца са сваім мэрамГданьск разьвітваецца са сваім мэрамPAP/Adam Warżawa

Заўтра адбудзецца пахаваньне забітага ў нядзелю мэра Гданьска Паўла Адамовіча. Сёньня ўсе выданьні друкуюць на сваіх старонках артыкулы, прысьвечаныя трагічнай падзеі. «Dziennik Gazeta Prawna» амаль цалкам прысьвячае сваё выданьне тэматыцы нянавісьці ў палітыцы, магчымай ускоснай адказнасьці публічных асоб за забойства, якое многія ўжо называюць палітычным, хаця бандыт, які некалькі разоў ударыў мэра нажом, хварэе на шызафрэнію.

Прывяду толькі некаторыя цытаты з даўжэзных артыкулаў. «Нацыяналісты, шавіністы былі ўжо ў 90-ыя гады, але гэта былі маргінальныя групы. Цяпер яны выйшлі на галоўныя вуліцы польскіх гарадоў. Спрабавалі таксама ў Гданьску, але Павал гэтага не дапусьціў. Дзяржаўныя ўлады не зрабілі нічога», – гэта словы віцэ-маршала Сэнату Богдана Барусэвіча.

"Гэта мог быць кожны з нас" – для палітыкаў гэты сказ перастаў быць звычайным банальным наборам слоў. Неабходна перастаць біць брава тым лідарам грамадзкага жыцьця, якія выказваюцца найбольш радыкальна пра сваіх апанэнтаў. Гэта будзе магчыма толькі ў выпадку шчырага жаданьня ўсіх лягераў барыкады, якія захочуць на самой справе палепшыць атмасфэру ў краіне, а не пры нагодзе ўдарыць свайго праціўніка – пішуць журналісты выданьня. Прыстойныя людзі, якімі страсянула страшнае забойства, ёсьць па кожным баку. Але ёсьць і такія, хто вые ад нянавісьці да вінаватых – сапраўдных ці надуманых, а ёсьць і такія, хто трыюмфуе, убачыўшы пакуты і сьмерць ахвяр.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт