Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве праходзяць Дні беларускай культуры

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 21.01.2019 19:26
  • Дні беларускай культуры ў Варшаве
Апроч традыцыйнага беларускага мастацтва, варшавякі мелі магчымасьць азнаёміцца з больш сучаснай і нестандартнай праявай беларускай культуры.
Беларускі ансамбль «Каруначкі» на сцэне  варшаўскага Цэнтра культуры раёна Воля Беларускі ансамбль «Каруначкі» на сцэне варшаўскага Цэнтра культуры раёна Воля Wolskie Centrum Kultury

У Варшаве праходзяць дні беларускай культуры
Цэнтар культуры варшаўскага раёна Воля ладзіць дні беларускай ды ўкраінскай культуры. На працягу амаль двух тыдняў варшаўская публіка мае магчымасьць наблізіцца да культуры сваіх усходніх суседзяў.
Дэцэнтралізацыя ўлады й пашырэньня паўнамоцтваў мясцовага самакіраваньня ў Польшчы стала адной з асноўных рэформаў падчас трансфармацыі, якую Польшча праходзіла чвэрць стагодзьдзя таму. Менавіта рэформа мясцовага самакіраваньня зьяўляецца выдатным прыкладам пазытыўных зьменаў у Польшчы.
Дзякуючы дэцэнтралізацыі ў польскіх гарадах ды вёсках дзейнічае мноства лякальных культурніцкіх устаноў. Варшаўскі Цэнтар культуры раёна Воля распаўсюджвае каштоўнасьці талерантнасьці й культурнай разнароднасьці. Абапіраючыся менавіта на гэтыя каштоўнасьці й ладзяцца Дні беларускай ды ўкраінскай культуры.
Пра беларускую частку мерапрыемства больш падрабязна распавядае супрацоўнік Цэнтра культуры раёна Воля Галіна Галуза.
Галіна Галуза: Цэнтральнай падзеяй безумоўна зьяўляецца выступ дзіцячага ўзорнага калектыву «Каруначкі» з горада Жабінка. Узорны калектыў «Каруначкі» прыгожа, якасна і прафэсійна таньчыць; удзельнікі маюць вельмі цікавыя строі. Таксама варта ўзгадаць брэсцкі дзіцячы калектыў «Сем нот» – самародкі, маюць унікальныя галасы! (…)
Скажу шчыра, першапачаткова я не спадзявалася такой прыязнай і жывой рэакцыі з боку Варшаўскай публікі. Варта адзначыць, што польскі бок узяў фінансавыя выдаткі зьвязаныя з транспартам, з харчаваньнем і пражываньнем беларускіх дзетак. Яны прыехалі сюды, як сапраўдныя артысты, каб радаваць гледачоў. (…)
Апроч традыцыйнага беларуска мастацтва варшавякі мелі магчымасьць азнаёміцца з больш сучаснай і нестандартнай праявай беларускай культуры. Менавіта зь унікальным тэатрам пад назвай «Картонка». Працягвае рэжысёр гэтага незвычайнага тэатру Сьвятлана Бэнь.
Сьвятлана Бэнь: Гэта самы маленькі тэатар у сьвеце, разьлічаны на аднаго гледача. Тэатральны аўтамат, падобны на фотабудку, у які можа ўвайсьці адзін глядач і зрабіць свой уласны асабісты спэктаклі не падобны на іншыя.
Глядач робіць нейкі выбар і спэктакль разьвіваецца, зыходзячы з гэтага выбару.
На Днях беларускай культуры ў Варшавы жыхары польскай сталіцы таксама маглі наведаць кулінарныя варштаты, на якіх беларускі майстры знаёмілі цікаўных зь асаблівасьцямі нацыянальнай кухні.
Апроч таго, варшавякі мелі магчымасьць пазнаёміцца зь творчасьцю клясыка беларускай літаратуры Васіля Быкава. Цэнтра культуры раёна Воля зладзіў паказ фільму «У тумане» рэжысёра Сяргея Лазьніцы, які паўстаў на падставе аднайменнага твора клясыка.
Эдуард Жолуд

Цэнтар культуры варшаўскага раёна Воля ладзіць Дні беларускай ды ўкраінскай культуры. На працягу амаль двух тыдняў варшаўская публіка мае магчымасьць наблізіцца да культуры сваіх усходніх суседзяў.

Дэцэнтралізацыя ўлады й пашырэньне паўнамоцтваў мясцовага самакіраваньня ў Польшчы стала адной з асноўных рэформаў падчас трансфармацыі, якую Польшча праходзіла чвэрць стагодзьдзя таму. Менавіта рэформа мясцовага самакіраваньня зьяўляецца выдатным прыкладам пазытыўных зьменаў у дзяржаве.

Дзякуючы дэцэнтралізацыі ў польскіх гарадах ды вёсках дзейнічае мноства лякальных культурніцкіх устаноў. Варшаўскі Цэнтар культуры раёна Воля распаўсюджвае каштоўнасьці талерантнасьці й культурнай разнароднасьці. Абапіраючыся менавіта на гэтыя каштоўнасьці й ладзяцца Дні беларускай ды ўкраінскай культуры.

Пра беларускую частку мерапрыемства больш падрабязна распавядае супрацоўнік Цэнтра культуры раёна Воля Галіна Галуза.

Галіна Галуза: Цэнтральнай падзеяй безумоўна зьяўляецца выступ дзіцячага ўзорнага калектыву «Каруначкі» з горада Жабінка. Узорны калектыў «Каруначкі» прыгожа, якасна і прафэсійна таньчыць; удзельнікі маюць вельмі цікавыя строі. Таксама варта ўзгадаць брэсцкі дзіцячы калектыў «Сем нот» – самародкі, маюць унікальныя галасы! (…)

Скажу шчыра, першапачаткова я не спадзявалася такой прыязнай і жывой рэакцыі з боку Варшаўскай публікі. Варта адзначыць, што польскі бок узяў фінансавыя выдаткі зьвязаныя з транспартам, з харчаваньнем і пражываньнем беларускіх дзетак. Яны прыехалі сюды, як сапраўдныя артысты, каб радаваць гледачоў. (…)

/

Апроч традыцыйнага беларускага мастацтва, варшавякі мелі магчымасьць азнаёміцца з больш сучаснай і нестандартнай праявай беларускай культуры. Менавіта зь унікальным тэатрам пад назвай «Картонка». Працягвае рэжысёр гэтага незвычайнага тэатру Сьвятлана Бэнь.

Сьвятлана Бэнь: Гэта самы маленькі тэатар у сьвеце, разьлічаны на аднаго гледача. Тэатральны аўтамат, падобны на фотабудку, у які можа ўвайсьці адзін глядач і зрабіць свой уласны асабісты спэктаклі не падобны на іншыя.Глядач робіць нейкі выбар і спэктакль разьвіваецца, зыходзячы з гэтага выбару.

/

На Днях беларускай культуры ў Варшавы жыхары польскай сталіцы таксама маглі наведаць кулінарныя варштаты, на якіх беларускі майстры знаёмілі цікаўных зь асаблівасьцямі нацыянальнай кухні.

Апроч таго, варшавякі мелі магчымасьць пазнаёміцца зь творчасьцю клясыка беларускай літаратуры Васіля Быкава. Цэнтра культуры раёна Воля зладзіў паказ фільму «У тумане» рэжысёра Сяргея Лазьніцы, які паўстаў на падставе аднайменнага твора клясыка.

Эдуард Жолуд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт