Logo Polskiego Radia
Print

Палітыкі ЭЗ хочуць дамагчыся ад канцэрнаў выпуску электрычных грузавікоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.02.2019 14:56
У той жа час у Эўразьвязе няма нават падзарадных станцый для такога транспарту.
pixabay.com/Public Domain CC0

Gazeta Wyborcza
Эўрапейскія палітыкі хочуць дамагчыся ад канцэрнаў выпуску электрычных грузавых аўтамабіляў, але пакуль у Эўразьвязе няма нават падзарадак для такога транспарту.
На будучым тыдні павінны адбыцца канчатковыя перамовы ў справе абмежаваньня выкідаў выхлапных газаў з грузавых аўтамабіляў. Прынятыя рашэньні могуць вырашыць лёс многіх аўтамабільных канцэрнаў і перавозчыкаў. Гаворка пра прымус вытворчасьці і эксплёатацыі грузавікоў, якія спальваюць менш паліва, чым цяпер, і грузавых аўтамабіляў, якія не выкідваюць выхлапныя газы ў паветра – на электрычнасьць ці вадарод.
Пад канец сьнежня міністры навакольнага асяродзьдзя краін ЭЗ прынялі рашэньне, што ў 2025 годзе новы грузавік, прададзены ў ЭЗ, павінен выкідваць на 15% менш CO2. А ў 2030 годзе гэта павінна быць 30%.
Гэта не ўдасца зрабіць без масавай вытворчасьці грузавікоў на электрычнасьць ці вадарод. Таму ўрады ЭЗ запрапанавалі, каб падчас падліку лімітаў выкідаў CO2 для аўтамабільных канцэрнаў узнагароджваць вытворчасьць такога транспарту. З другога боку, канцэрны будуць плаціць вялікія кары, калі не дасягнуць узроўню выкідаў, вызначанага Эўразьвязам.
Праблема ў тым, што да гэтага часу ў ЭЗ ня вызначаны стандарт выкідаў выхлапных газаў для грузавікоў. Ён будзе вызначаны на аснове дадзеных аб выкідах у грузавых аўто, прададзеных у ЭЗ у бягучым годзе.
Пляны эўразьвязаўскіх палітыкаў выклікаюць вялікія боязі аўтамабільных канцэрнаў. Зьвяз эўрапейскіх вытворцаў аўтамабіляў заклікаў, каб эўрапейскія стандарты аб выхлапных газах можна было дасягнуць у практыцы. Канцэрны зьвяртаюць увагу на тое, што ўвядзеньне абавязку вытворчасьці электрычных грузавікоў зьяўляецца нерэальным, паколькі няма магчымасьці падзарадзіць іх акумулятары. Падзадарка грузавых акумулятараў на існуючых станцыях для легкавых аўтамабіляў доўжылася б некалькі дзён. Да дадзены момант увогуле няма публічных даступных падзарадак для грузавых аўтамабіляў, а нават няма эўразьвязаўскага стандарту для такіх прылад.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт