Logo Polskiego Radia
Print

Аляксандар Лукашэнка ўвесь час бляфуе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.02.2019 13:15
Беларуска-расейскія адносіны ўвесь час нагадваюць папулярную ігру ў карты, у якой Менск пастаянна падымае стаўку.
Okras/Wikipedia/CC BY-SA 4.0

Rzeczpospolita
Аляксандар Лукашэнка увесь час бляфуе
Беларуска-расейскія адносіны ўвесь час нагадваюць папулярную ігру ў карты, у якой Менск пастаянна падымае стаўку. Пра тое, што Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін сустрэнуцца 13 лютага ў Сочы, праўрадавыя «Ізвестия» паінфармавалі ў сераду ноччу. Газэта называе гэтую сустрэчу «чацьвёртым раўндам», паколькі з пачатку сьнежня прэзыдэнты сустрэліся тры разы. Спасылаючыся на меркаваньні расейскіх аналітыкаў, выданьне супакойвае, што «ніхто ня кажа пра далучэньні Беларусі да Расеі».
Прэзыдэнты павінны размаўляць пра інтэграцыю, якой некалькі апошніх тыдняў займаецца спэцыяльна пакліканая міжурадавая рабочая група. Гаворка пра падпісаную ў 1999 годзе дамову аб утварэньні Саюзу Беларусі і Расеі, на рэалізацыю якой націскае Масква.
Адначасова некалькі важных палітыкаў Расеі, у тым ліку Дзьмітры Мядзьведзеў, кажуць пра ўвядзеньне адзінай валюты, агульнай грашовай і падатковай палітыкі, а нават адзінай памежнай і мытнай службаў. У Расеі на прамую кажуць, што ад інтэграцыі залежыць далейшая фінансавая падтрымка Беларусі.
Беларускі прэзыдэнт добра разумее расейскія пляны. «Вы атрымаеце нафту, але ўзамен зруйнуеце сваю краіну і ўступіце ў склад Расеі», – так ён апісаў іх у сьнежні. На пачатку студзеня Лукашэнка заявіў, што калі Расея ня зьменіць свайго рашэньня аб падатковым манэўры, то можа страціць «самага важнага саюзьніка на заходнім напрамку». Літаральна праз некалькі дзён кіраўнік беларускай дыпляматыі Ўладзімір Макей заявіў, што Беларусь вядзе размовы з ЗША аб узаемным павелічэньні колькасьці дыпляматаў.
«Упершыню за доўгія гады Беларусь мае лепшыя адносіны з Захадам, чым з Расеяй. Масква непакоіцца і таму націскае на рэалізацыю дамовы аб Саюзнай дзяржаве. Ёй Масква хоча канчаткова зьвязаць Беларусі рукі, – кажа палітоляг Алег Лагвінец. – Пакуль Лукашэнка гуляецца з Масквой, але ў Крамлі баяцца, што гэтая гульня зойдзе за далёка».

Rzeczpospolita

Пра тое, што Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін сустрэнуцца 13 лютага ў Сочы, праўрадавыя «Ізвестия» паінфармавалі ў сераду ноччу. Газэта называе гэтую сустрэчу «чацьвёртым раўндам», паколькі з пачатку сьнежня прэзыдэнты сустрэліся тры разы. Спасылаючыся на меркаваньні расейскіх аналітыкаў, выданьне супакойвае, што «ніхто ня кажа пра далучэньні Беларусі да Расеі».

Прэзыдэнты павінны размаўляць пра інтэграцыю, якой некалькі апошніх тыдняў займаецца спэцыяльна пакліканая міжурадавая рабочая група. Гаворка пра падпісаную ў 1999 годзе дамову аб утварэньні Саюзу Беларусі і Расеі, на рэалізацыю якой націскае Масква.

Адначасова некалькі важных палітыкаў Расеі, у тым ліку Дзьмітры Мядзьведзеў, кажуць пра ўвядзеньне адзінай валюты, агульнай грашовай і падатковай палітыкі, а нават адзінай памежнай і мытнай службаў. У Расеі на прамую кажуць, што ад інтэграцыі залежыць далейшая фінансавая падтрымка Беларусі.

Беларускі прэзыдэнт добра разумее расейскія пляны. «Вы атрымаеце нафту, але ўзамен зруйнуеце сваю краіну і ўступіце ў склад Расеі», – так ён апісаў іх у сьнежні. На пачатку студзеня Лукашэнка заявіў, што калі Расея ня зьменіць свайго рашэньня аб падатковым манэўры, то можа страціць «самага важнага саюзьніка на заходнім напрамку». Літаральна праз некалькі дзён кіраўнік беларускай дыпляматыі Ўладзімір Макей заявіў, што Беларусь вядзе размовы з ЗША аб узаемным павелічэньні колькасьці дыпляматаў.

«Упершыню за доўгія гады Беларусь мае лепшыя адносіны з Захадам, чым з Расеяй. Масква непакоіцца і таму націскае на рэалізацыю дамовы аб Саюзнай дзяржаве. Ёй Масква хоча канчаткова зьвязаць Беларусі рукі, – кажа палітоляг Алег Лагвінец. – Пакуль Лукашэнка гуляецца з Масквой, але ў Крамлі баяцца, што гэтая гульня зойдзе за далёка».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт