Logo Polskiego Radia
Print

Восень – пакута для алергікаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.08.2012 09:00
Пасьля летняга перапынку, восеньню зноў пачынаецца актыўнасьць некаторых алергенаў.
foto: wikipediafoto: wikipedia

/

Вясна й лета - гэта для алергікаў асабліва складаны пэрыяд. Асобы, якія пакутуюць ад захворваньняў дыхальных шляхоў, маюць пастаянны насмарк і праблемы з вачамі, могуць уздыхнуць з палёгкай – пэрыяд асаблівай актыўнасьці пылкоў травы скончыўся. Але пакуль не паўсюль - зьвяртае ўвагу прафэсар Барбара Рагаля, загадчык Катэдры алергалёгіі й клінічнай імуналёгіі шпіталя ў Катавіцэ.

Барбара Рагаля: У сувязі з нестабільнасьцю надвор’я, пэрыяд асабліва цяжкі для алергікаў перасоўваецца. Апрача таго, у залежнасьці ад рэгіёну, вэгетацыя расьлінаў таксама адбываецца з розныя тэрміны.

Паводле прафэсар Барбары Рагалі, найлепшым месцам для алергікаў зьяўляецца ўзьбярэжжа мора.

Барбара Рагаля: На моры ўзровень расьлінных пылкоў амаль нулявы. Нельга забываць пра тое, што часам марскія курорты разьмешчаныя такім чынам, што дарога на пляж вядзе праз парк. Такіх курортаў алергікі не павінны выбіраць. Але наогул польскае ўзьбярэжжа прапануе выдатныя ўмовы для алергікаў.

Тым часам у канцы верасьня алергікаў чакаюць чарговыя пакуты – актыўнасьць пылкоў пустазельляў.

Апрача таго, увосень у некаторых хворых алергіяй павышаецца ўражлівасьць на хатні пыл і цьвіль. У гэтым выпадку дапамогуць выключна лекі й стэрыльны парадак.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт