Logo Polskiego Radia
Print

16.03.1988: Хусэйн выкарыстаў газ супраць курдаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.03.2013 08:00
  • 16.03.1988.mp3
Ірацкія ўлады выкарысталі хімічную зброю супраць курдыйскага насельніцтва.

Foto:
Foto: pl.wikipedia.org

Гэтае злачынства рэжыму Садама Хусэйна атрымала назву газавай атакі ў Халабджэ, горадзе які знаходзіцца на тэрыторыі так званага Ірацкага Курдыстану. Горад знаходзіўся на мяжы з Іранам і падчас ірана-ірацкай вайны быў захоплены іранскімі войскамі.

Гэтыя дзеяньні праводзіліся ў межах так званай апэрацыі Анфаль

Мэтай аксыі было зьнішчэньне курдаў. У выніку дзеяньняў ірацкіх войскаў з 1987 па 1989 загінула больш за 180 тыс. курдаў. Курды ўвесь час выступалі за палітычную аўтаномію й змагаліся супраць ірацкіх уладаў у баявых арганізацыях так званых “пешмерге” (ідучыя на сьмерць).

16 сакавіка Садам Хусэйн загадаў бамбіць горад

Ірацкія самалёты скінулі на яго некалькі дзясяткаў бомбаў з разнастайнымі газамі. Правядзеньнем апэрацыі займаўся дваюрадны брат Садама Хусэйна Алі Хасан Аль-Маджыд. Пасьля гэтых дзеяньняў ён атрымаў мянушку „Хімічны Алі”. У выніку атакі загінула больш за 7 тыс. чалавек, 10 тыс. былі цяжка атручаны.

Як прарэагаваў сьвет на гэты генацыд?

На дадзеный факт ні СССР, ні ЗША асабліва не зьвярнулі ўвагі. ЗША нават на пачатку прынялі афіцыйную заяву Багдада, што вёску бамбілі іранцы. Бо ЗША ў той час падтрымлівалі Ірак. Асноўныя пастаўкі хімічных інгрыдыентаў, якія выкарыстоўваліся ў вытворчасьці зброі, ішлі таксама і з Заходняй Эўропы, у тым ліку зь Нідэрляндаў і ФРГ.

Усё ж такі вінаватыя панесьлі адказнасьць

У 2005 годзе адбыўся суд над галяндзкім бізнэсоўцам Франсам ван Анраатам, які займаўся пастаўкамі хімічных рэчываў у Ірак.
Пасьля другой вайны ў Персідзкім Заліве Садам Хусэйн і ягоны брат, у тым ліку за гэтыя злачынствы, былі прыгаворана да сьмяротнага пакараньня й павешаны.

Павала Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт