Logo Polskiego Radia
Print

Мужчыны хутчэй старэюць за жанчын

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 20.05.2013 06:33
Жаночая імунная сыстэма "старэе" павольней за мужчынскую, высьветлілі японскія навукоўцы.

/


Жаночы імунітэт даўжэй застаецца "маладым" у параўнаньні з мужчынскім, і гэтым можна растлумачыць большую працягласьць жыцьця жанчын, лічаць навукоўцы зь Японіі, праца якіх апублікаваная ў часопісе "Immunity & Ageing".

Дасьледнікі вывучылі ўзоры крыві здаровых жыхароў Японіі ва ўзросьце ад 20 да 90 гадоў і выявілі, што агульная колькасьць лейкацытаў у крыві жанчын і мужчын з узростам зьніжаецца, аднак паказьнікі лімфацытаў, якія з узростам у мужчын ідуць на спад, у жанчын заставаліся вышэйшымі.

Працэс старэньня ў мужчын і жанчын адрозны па многіх прычынах. У арганізьме жанчыны больш гармону эстраген, які да мэнапаўзы абараняе іх ад сардэчна-сасудзiстых захворваньняў. Палавыя гармоны таксама ўплываюць на імунную сыстэму, асабліва на пэўныя тыпы лімфацытаў. Стрэс і спрэчкі з начальствам могуць аслабіць імунітэт, сьцьвярджаюць лекары. Па стане імунных клетак можна ацаніць рэальны біялягічны ўзрост чалавека.

РИА Новости /эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт