Logo Polskiego Radia
Print

Нарвэжац вінаваты, а пакараюць паляка

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.01.2014 15:39
Осла рыхтуе ўдар, між іншым, па гастарбайтэрах з Польшчы.

Пасьля Нідэрляндаў і Вялікабрытаніі ў чарговай дзяржаве Заходняй Эўропы назіраецца варожасьць да імігрантаў. Нарвэгія скардзіцца, што нібыта іншаземцы высмоктваюць сацыяльную дапамогу й высылаюць грошы на радзіму.

– Нам трэба спыніць адток з краіны сродкаў з сацыяльня дапамогі, - заклікае міністар працы Робэрт Эрыксан. Ад 2004 году перавод за мяжу гэтых сродкаў вырас на 75%. Эрыксан падтрымаў таксама ідэю, каб сацыяльную дапамогу для іншаземца плаціць у адпаведнасьці да коштаў утрыманьня й цэнаў у яго краіне. У Нарвэгіі, падаючы заяву на сацыяльную дапамогу, неабходна паведаміць пра магчымы намер пераводу грошай за мяжу.

Нарвэжскія СМІ вырашылі прааналізаваць урадавыя дадзеныя. І выявілася, што з 7,5 мільярда крон, выведзеных з Нарвэгіі, 90% трапляе на рахункі....нарвэжцаў-пэнсіянераў, 55 тысяч зь якіх на старыя гады пераехалі жыць у цёплыя краіны. Працэнт палякаў у праблеме мінімальны. У 2012 годзе грошы з сацыялнай дапамогі адправілі ў Польшчу ўсяго 418 гастарбайтэраў. Выданьне зазначае, што палякі складаюць найбольшую групу іншаземцаў у Нарвэгіі – іх там 77 тысяч чалавек.

яс/Dziennik. Gazeta Prawna

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт