Logo Polskiego Radia
Print

Давід Падсядла

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 27.02.2014 13:00
  • podsiadło.mp3
І яго "Незнаёмы".
fot. kulisykultury.plfot. kulisykultury.pl

Музыкант, песьня якога прагучыць сёньня ў перадачы, самы малады сярод усіх выканаўцаў, што сьпявалі за час існаваньня гэтай рубрыкі. Яму толькі 20 гадоў, а зрабіў ужо значную кар’еру ў Польшчы, запісаў кружэлку, выступае на канцэртах, перамагае на конкурсах. Гаворка ідзе пра Давіда Падсядлу, сапраўднае адкрыцьцё польскай музычнай сцэны апошніх гадоў. Дэбютанцкі альбом пераможцы праграмы Х Faktor неўзабаве пасьля выхаду стаў трайным плятынавым. Гэта значыць, што было прададзена каля 100 тыс. экзэмпляраў. Для дэбютанта вельмі шмат. Падсядла быў таксама намінаваны на прэстыжныя ўзнагароды, як Пашпарт выданьня Polityka, узнагарода Wiktor ці Fryderyk.

Давід пакуль што не атрымаў вышэйшай адукацыі, закончыў толькі ліцэй і музычную школу, зьбіраецца ісьці ў ВНУ, плянуе стаць рэжысэрам. А пакуль што ён сьпявае, пераважна на ангельскай мове, але таксама па-польску. Яго творчасьць у Польшчы называюць музыкай альтэрнатыўнай. Сам таксама піша музыку і тэксты для сваіх песьняў. І паступова становіцца сапраўднай зоркай. Яго нават раскрытыкавалі за ўдзел у рэкляме адной з фірмаў сотавай сувязі – маўляў, зоркі не павінны так банальна зарабляць грошы. Ну, але гэта ўжо іншая гісторыя. Думаю, пара ўжо прадставіць песьню Давіда Падсядлы. “Незнаёмы”.

Witaj, nieznajomy, pytanie do ciebie mam.
Czy zdążę jeszcze wrócić, drogi dawno już zasypał czas.

Za oknem cisza, najcichsza jaką znam.
Taka przed burzą, co zrywa dach.

Прывітаньне, незнаёмы, у мяне да цябе пытаньне. Ці я пасьпею яшчэ вярнуцца, дарогі даўно засыпаў час. За акном цішыня, самая ціхая, якую я ведаю. Такая перад бурай, што зрывае дах.

Witaj nieznajomy, nawet nie wiem, jak na imię masz.
Patrzę na ciebie i myślę: czy to ja za kilka lat?

Za oknem szarość wchodzi w czerń.
Ty wciąż nie mówisz do mnie nic.
Na tym pustkowiu mieszka śmierć.
Czy to tylko część mojego snu?
Powiedz
mi.

Прывітаньне, незнаёмы. Я нават ня ведаю, як цябе завуць. Я гляджу на цябе і думаю: Ці гэта я празь некалькі гадоў?

За акном шэрасьць уваходзіць у чарнату. Ты ўсё яшчэ нічога не гаворыш. На гэтай пустэчы жыве сьмерць. Ці гэта толькі частка майго сну? Скажы мне.

Ściany się burzą, szyby pękają naraz.
Lecę w dół przez błędy wszystkich lat.

Widzę wyraźnie pełne rozczarowań twarze.
A w oczach ból i gniew uśpionych zdarzeń.

Kłamałem więcej niż kiedykolwiek chciałbym przyznać,
A w moich żyłach płynęła krew zimniejsza, niż stal.
Dlatego dzisiaj jestem całkiem sam.
Mój nieznajomy, czy widzisz to, co ja?

Сьцены разбураюцца, шыбы трэскаюцца адначасна. Я лячу ўніз праз памылкі ўсіх гадоў. Я бачу выразна поўныя разачараваньня твары. А ў вачах боль і гнеў сьпячых здарэньняў.

Я хлусіў больш, чым калі-небудзь хацеў бы прызнаць. А ў маіх жылах цякла кроў халаднейшая, чым сталь. Таму сёньня я зусім адзін. Мой незнаёмы, ці ты бачыш тое, што і я?

Jak to możliwe, ze ktokolwiek ufał mi?
Pozornie szczery, lecz nigdy tak jak dziś.
To samo miejsce, ten sam zmęczony strach.
Wśród tłumu ludzi odbijam się od dna.

Żegnaj nieznajomy, już nie chcę twoich rad
.

Як гэта магчыма, што хто-небудзь давяраў мне? На выгляд шчыры, але ніколі настолькі, як сёньня. Тое ж самае месца, той жа сам стомлены страх. Сярод натоўпу людзей я адпіхваюся ад дна.

Бывай, незнаёмы, я не хачу ўжо тваіх парадаў.

Нельга назваць гэтую песьню аптымістычнай. Разважаньні, тыповыя для маладога чалавека, які шукае адказаў на розныя жыцьцёвыя пытаньні. Тэкст цікавы, хаця цяжка назваць яго вельмі складаным у граматычным сэнсе. У псыхалягічным – так, але нас цікавяць моўныя пытаньні. А вось некаторыя элемэнты, на якія я хачу зьвярнуць вашу ўвагу. Прабачце, калі мне здараецца паўтарацца, цяжка гэтага пазьбегнуць, паколькі некаторыя словы паўтараюцца ў розных вершах.

Szarość wchodzi w czerń – Шэрасьць уваходзіць у чарнату. Некалькі словаў пра назоўнікі, якія называюць колеры. Некаторыя зь іх падобныя ў польскай і беларускай мовах, але ня ўсе. Як бачым, szarość – гэта шэрасьць, czerń – чарната, biel – бель, белата, беласьць, белізна, czerwień – чырвань, żółć – жаўцізна, а вось няма па-беларуску назвы на fiolet – гэта проста фіялетавы колер. Адна заўвага – беларускае белізна, а па-польску bielizna – гэта бялізна. Розьніца для беларуса ў націску, а для паляка bielizna азначае толькі вопратку.

Szyby pękają naraz – Шыбы трэскаюцца адначасна. Слова naraz пішацца па-рознаму. Калі гэта азначае адначасна або хутка, нечакана, то разам, а калі націск кладзецца на выраз раз, то асобна. Напрыклад,

Jeżeli spotykasz się z trzema mężczyznami naraz, jest to ryzykowne – Калі сустракаешся з трыма мужчынамі адначасна, гэта рызыкоўна.

Na raz wstajemy, na dwa klaszczemy - На “раз” устаем, на “два” б’ем у далоні.

Błędy – памылкі. Гэта множны лік, а ў адзіночным ліку błąd. Гэта тыповая зьява для польскай мовы – пераход гуку ą у адзіночным ліку ў ę у множным. Нп. вłądbłędy (памылка-памылкі), mąż – mężowie (муж – мужы), dąbdęby (дуб – дубы).

Przyznać – прызнаць, а можа быць таксама зваротная форма przyznać się – прызнацца, таксама, як у беларускай мове.

W żyłach płynęła krew zimniejsza niż stal – у жылах цякла кроў халаднейшая чым сталь. Па-польску żyłа – гэта як вена, так і жыла.

Pozornie – на выгляд, прытворна. Тое ж самае азначае словазлучэньне na pozór. А вось расейскае позор гэта па-польску hańba, таксама, як па-беларуску ганьба.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт