Logo Polskiego Radia
Print

Жанчыны жалезнага Фэлікса

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.08.2014 13:20
„Ale historia” расказвае гісторыі, зьвязаныя з найважнейшымі жанчынамі Фэлікса Дзяржынскага. Гэта маці Гэлена Дзяржынская, сястра – Альдона, Маргарыта Нікалаеўна
foto: be.wikipedia.org/Robert Danieluk foto: be.wikipedia.org/Robert Danieluk

Гістарычны дадатак GW „Ale historia” зьмяшчае артыкул „Жанчыны жалезнага Фэлікса".

У 1905 годзе Фэлікс Дзяржынскі да сьмерці закахаўся ў Сабіну Фэйнштэйн, варшавянку з асыміляванай габрэйскай сям’і. Але адначасова ў яго закахалася яе малодшая сястра Міхаліна. Фэлікс не зьвяртаў на яе ўвагі й дзяўчына пакончыла з сабой прыняўшы цыянід.

За Дзяржынскім, якога ў партыі называлі Апола, рэвалюцыянеркі проста шалелі. Фэлікса быў высокага росту - 175 сантымэтраў, у тыя часы гэта было шмат. Жанчынам асабліва падабалася сьветларыжая чупрына й прыгожы нос.

Але сам Фэлікс меў праблемы з навязваньнем глыбокім эмацыйных сувязяў з жанчынамі. У сваім інтымным дзёньніку 1 сьнежня 1898 году пісаў пра рэвалюцыянерку Маргарыту Нікалаеўну зь якой ён пазнаёміўся ў ссылцы: „Шкада, што яна не мужчына. Тады мы маглі б стаць сябрамі (…). Я, шчыра сказаўшы, жанчын крыху баюся. Баюся, што сяброўства з жанчынай рана ці позна абавязкова пераўтвараецца ў зьвярыныя пачуцьці”.

„Ale historia” расказвае гісторыі, зьвязаныя з найважнейшымі жанчынамі Фэлікса Дзяржынскага. Гэта маці Гэлена Дзяржынская, сястра – Альдона. Маргарыта Нікалаеўна – першае вялікае каханьне Фэлікса, Юля Голдман, Сабіна Фэйншэтйн, - зь ёю Фэлікс быў зьвязаны шматгадовым раманам і жонка Сафія Мушкат.

яс/Ale historia

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт