Logo Polskiego Radia
Print

Брыдкая яна

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.12.2014 15:09
Людзям надакучыў ужо сьвет ідэальнага цела.

/

“Брыдкая яна”. Пад такім загалоўкам выданьне Wprost піша пра тое, што жанчынам надакучыў ужо пластмасавы сьвет ідэальных лялек Барбі. У сеціве паяўляецца ўсё больш месцаў, дзе карыстальнікі прадстаўляюць здымкі сваіх целаў з рубцамі, шнытамі, іншымі пашкоджаньнямі скуры.

Адной з асобаў, якія вырашылі паказаць сапраўдны стан сваёй скуры, была тэлежурналістка Эвэліна Копіц, якая хварэе на альбінізм. У яе рукі ў белых плямах, што асабліва брыдка выглядае летам, калі хворая скура не загарае. Яна заўсёды скрывала сваю хваробу, але нядаўна вырашыла ў канцы канцоў зрабіць coming out і паставіла свае здымкі з голымі рукамі ў сеціва, што многія назвалі актам адвагі.

Мы прывыклі ды ідэальных целаў у рэклямах. І хацелі б быць такімі, як яны. Усё, што іншае, натуральнае, а часта брыдкае, нас шакуе. На шчасьце, паяўляецца ўсё больш людзей такіх як Эвэліна, целам якіх далёка да ідэалу, але яны маюць адвагу паказвацца публічна, на пляжы, або ставіць здымкі ў сеціва. Партал Эвэліны “Добра быць сабою” неабходна было перанесьці на мацнейшы сэрвэр, паколькі стары не вытрымліваў колькасьці наведвальнікаў.

На думку псыхоляга Марыі Роткэль, папулярызацыя пашаны да цела, незалежна ад таго, як яно выглядае, і які ў яго памер, вельмі важна. Кожны праект, які разбурае культ ідэальнасьці і міт прыгожага цела, варта падтрымліваць.

Wprost/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт