Logo Polskiego Radia
Print

Ці каву можна замяніць травамі?

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.05.2015 09:00
  • Ці каву можна замяніць травамі.mp3
Калі нехта ня хоча ці ня можа піць каву, то яе можна замяніць лекавымі травамі.

У сёньняшняй экалягічнай перадачы мы вяртаемся да тэмы здаровага ладу жыцьця. Сёньня гаворка пойдзе пра лекавыя травы, якія маюць шмат прыхільнікаў, але ня менш праціўнікаў. Некаторыя вераць у іх карысныя якасьці, а іншыя наадварот моцна сумняюцца.

Лекары ўсё ж раяць, каб не баяцца траў. “Трэба даверыцца спэцыялістам, фірмам, якія здаўна займаюцца іх вытворчасьцю й маюць для гэта адпаведныя магчымасьці”, - кажа наш суразмоўца, прафэсар Івона Вавэр з Варшаўскага мэдычнага ўнівэрсытэту.

Не баяцца траў, выбіраць іх адказна, травы ня шкодзяць – гэтыя тры тэзы варта памятаць. Але як правільна выбіраць травы? Гэта першае пытаньне, якое мы задалі нашаму госьцю.

І. Вавэр: Самае галоўнае - трэба даверыцца спэцыялістам. Гэта значыць фірмам, які займаюцца выпускам траў здаўна й маюць для гэтага адпаведнае абсталяваньне. Канешне, важным зьяўляецца месца пакупкі. Я рэкамэндую пакупку траваў у аптэцы, альбо ў крамах, якія займаюцца гандлем лекавых траў. Не павінен гэта быць рынак. Купляць трэба ў правераных месцах, паколькі, па-першае, у аптэках і крамах травы найлепшай якасьці, а па-другое, там заўсёды можна атрымаць раду спэцыяліста.

Часта ўзьнікае пытаньне, ці лекавыя травы могуць пашкодзіць. Ці можна іх перадазіраваць? Прафэсар Івона Вавэр кажа, што так можа быць.

І. Вавэр: Варта зразумець, што ў травах знаходзіцца біялагічна актыўныя рэчывы, зь якіх могуць узьнікаць лекі, а некаторыя з траў маюць такія ж самыя рэчывы як лекі. Таму лекавыя травы можна перадазіраваць. Трэба дакладна прытрымлівацца рэкамэндацый, якія зьмешчаныя вытворцам на ўпакоўцы. Таму вельмі добрай формай дазіроўкі зьяўляюцца пакецікі, дзе адразу адмераная патрэбная колькасьць. Вытворцы робяць дакладныя дасьледаваньні. Таму я раю прытрымлівацца рэкамэндаваных доз.

Экспэрт падкрэсьлівае, што гэта не азначае, што ня варта ўжываць траў з хатняга агароду ці самастойна сабранымі ў лесе. Адзінае, трэба быць уважлівым і не зьбіраць іх блізу рухомых дарог і аўтастрад.

У многіх выпадках травы зьяўляюцца першай мэдычнай дапамогай. Мы папрасілі прафэсар Івону Вавэр прывесьці некалькі прыкладаў.

І. Вавэр: Здараюцца выпадкі, што мы перайбольшым зь ежаю, якая цяжка пераварваецца, і потым баліць страўнік ці печань. У такім выпадку няма нічога лепшага, чым запараная мяты. Мята й рамонак маюць субстанцыі, якія дзейнічаюць супрацьзапальна, але мята асабліва добра ўплывае на пераварваньне. Гэта вядомы здаўна сродак першай дапамогі.

Мятную гарбату можна піць часта, яна не пашкодзіць. У выпадку такой гарбаты лекавы ўплыў мае алей, які ўтрымлівае мята, мэнтол. Ён дзейнічае супрацьзапальна. На страўнікавыя праблемы можна піць рамонак ці кроп.

А ці існуе нешта, што можна піць, напрыклад, замест кавы, нешта, што мела б падобны эфект?

І. Вавэр: Я б рэкамэндавала зялёную гарбату. У ёй таксама шмат алкалоідаў, кафэіна, тэіна й гэтак далей. Яна дзейнічае стымулююча на асобы, якія ня хочуць піць каву. Наступным дасканалым сродкам зьяўляецца гуарана. Яна ўтрымлівае ўсе тры стымулюючыя складнікі, але крыху ў іншых прапорцыях. Я б асабліва рэкамэндавала гуарану тым асобам, на якіх кава ня дзейнічае, ці яны ня хочуць больш яе піць.

Калі казаць пра адваротны эфэкт, калі трэба супакоіцца, то можна выпіць настойку зь мелісы. Івона Вавэр прапануе яшчэ два больш арыгінальныя складнікі, таксама на суцішэньне – гэта вэрбэна ці лімонная трава.

Здароўя вам і вашым блізкім!

Jedynka/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт