Logo Polskiego Radia
Print

Беларус перамог у Сусьветным выкліку ў апорным скачку

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 12.05.2015 22:22
Беларускі гімнаст Павел Булаўскі стаў пераможцам этапу Сусьветнага выкліку ў апорным скачку.


У Варне завяршыўся другі этап Сусьветнага выкліку па спартовай гімнастыцы, у якім беларускі гімнаст Павел Булаўскі выйграў спаборніцтвы ў апорным скачку.

У фінальных спаборніцтвах у гэтым відзе праграмы вынік Паўла Булаўскага па суме дзьвюх спроб быў самым лепшым - 15,050 бала (14,833 -15,267). Другое месца заняў атлет з Азэрбайджану Алег Сьцяпко, які дапусьціў больш памылак, чым пераможца, - 14,750 бала (14,700 - 14,800). Бронзавая ўзнагарода дасталася прадстаўніку Віетнаму Тан Тунг Ле - 14,700 (15,167 - 14,233).

Чацьвёртае месца ў фінале практыкаваньняў на брусах заняў другі беларускі гімнаст Васіль Міхаліцын - 15,000 бала. Пры выстаўленьні ацэнкі зьнізілі балы за складанасьць практыкаваньня. У выніку трэцім стаў Ахмэд Андэр з Турцыі - 15,100, срэбная ўзнагарода ў яго суайчыньніка Фэрхата Арычана - 15,333. Выйграў спаборніцтвы на брусах у Варне Алег Сьцяпко з Азэрбайджану - 15,600.

Трэці этап Сусьветнага выкліку па спартовай гімнастыцы з 21 па 24 траўня будзе прымаць Партугалія.

эб/БЕЛТА

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт