Logo Polskiego Radia
Print

16 траўня 1943 году - канец паўстаньня ў Варшаўскім гета

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.05.2015 08:00
Гэта было першае буйное гарадзкое паўстаньне ў акупаванай фашыстамі Эўропе.

16 траўня 1943 году, было канчаткова падаўлена паўстаньне габрэяў у Варшаўскім гета.

Гэта было першае буйное гарадзкое паўстаньне ў акупаванай фашыстамі Эўропе. Пачалося яно 19 красавіка 1943 году. Гэтая было зьвязана з тым, што менавіта на гэты дзень была прызначана канчатковая ліквідацыя Варшаўскага гета і вынішчэньне ўсіх застаўшыхся ў жывых габрэяў.

Паўстаньне працягвалася амаль месяц

Тое, што баі ішлі так доўга, было вынікам не моцнага супраціву, а хутчэй роспачы тых, хто яшчэ застаўся ў жывых. Людзі разумелі, што ў любым выпадку іх чакае сьмерць ад голаду, альбо ў печах канцэнтрацыйных лягераў. Напрыклад, пасьля ўтварэньня варшаўскага гета нямецкімі акупантамі ў 1940 годзе, там знаходзілася каля 500 тысяч чалавек. Але ўжо на момант пачатку збройнага паўстаньня ў 1943 годзе там заставалася ня больш за 70 тысяч чалавек.

Гісторыкі мяркуюць, што паўстанцаў было каля 1000 - дрэнна ўзброеных чалавек. Гэта былі сябры баявых габрэйскіх арганізацыяў «Габрэйскі Вайсковы саюз» і «Баявая габрэйская арганізацыя». Зброю паўстанцам пастаўлялі польскія вайскоўцы з Арміі Краёвай, Народнай гвардыі ды іншыя.

У выніку паўстаньня загінула, паводле нямецкіх дадзеных, каля 12 тысячаў габрэяў, рэшткі былі вывезены ў канцэнтрацыйны лягер «Трэблінка» і зьньшчаныя.

Паўстанцаў фашысты называлі бандытамі. З боку немцаў, загінула, па дадзеных нямецкіх, 16 чалавек, па альтэрнатыўных дадзеных да 1600. Але дасьледчыкі сходзяцца на лічбе 300 забітых і параненых. Трэба зазначыць, што ў «пацыфікацыі» паўстаньня ўдзельнічалі таксамі ўкраінскія і латыскія баявыя адзінкі. Немцы таксама ўжывалі розныя віды газу.

Пасьля паўстаньня ўсе будынкі, якія яшчэ захаваліся на тэрыторыі гета, былі зьнішчаны, засталася каменная раўніна. Была таксама ўзарваная адна з самых вялікіх у Эўропе сынагог - Варшаўская сынагога.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт