Logo Polskiego Radia
Print

„Бяскрылыя” дзеці

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.05.2015 14:15
Бацькі будуюць сваім дзецям „залатую клетку” й не дазваляюць разьвіваць крылы.

Мы вяжам нашым дзецям шнуроўкі, носім у школу заплечнікі, возім з адных пазашкольных заняткаў на другія, афармляем за іх усё неабходнае. Зразумела, такім чынам мы стараемся іх ахоўваць, але ці, перш за ўсё, дзяцей ня трэба абараняць ад шкоднай бацькоўскай любові, задумоўваецца тыднёвік „Newsweek”.

Паводле выданьня, сучасныя бацькі будуюць сваім дзецям „залатую клетку”, не дазваляючы ім разьвіваць крылы, то бок яны гадуюць „бяскрылых птушак”.
Камэнтатары заўважаюць, што на вуліцах і панадворках дзяцей амаль няма.
„СМІ палохаюць бацькоў, што сьвет можа пашкодзіць іхным дзецям, паколькі ён жорсткі й злы”, - кажа псыхоляг Яцэк Жыліньскі. Менавіта таму, бацькі не заахвочваюць сваіх нашчадкаў выйсьці з дому.

З другога боку, у школьнікаў столькі заняткаў, што ў іх няма часу пагуляць з калегамі на панадворку.

„Каля школы ёсьць дзіцячая пляцоўка, пабудаваная за грошы з праграмы „Радасная школа”. Але на ёй можна пабачыць толькі дзяцей з садзіка, або немаўлят у вазках. Школьнікі туды не прыходзяць, паколькі ў іх пазашкольныя заняткі”, - расказвае Кшыштаф Дурась дырэктар з базавай школы ў Лодзі.

Паводле псыхолягаў, па-першае бацькі лічаць, што іхныя дзеці на гэткіх занятках бясьпечна праводзяць час. Па-другое, яны ня хочуць, каб іх дзеці адставалі ад аднагодкаў. Па-трэцяе, такім чынам яны кампэнсуюць адсутнасьць часу і ўвагі для іх.

„Я хачу даць сваім дзецям усё, чаго мне самому не хапала”, - так пазыцыю бацькоў тлумачыць Дарота Постэк – дырэктарка адной з варшаўскіх гімназіяў.

„У школе ёсьць шмат дадатковых заняткаў(…), але бацькі выбіраюць платныя. Калі яны выдаткоўюць грошы, то перакананыя, што пра дзіця сапраўды паклапаціліся”, - дадае прадстаўніца адной з сярэдніх школаў у Варшаве ў размове з журналістам тыднёвіка „Newsweek”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт