Logo Polskiego Radia
Print

Дэмаграфія дае пра сябе знаць

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.06.2015 17:12
Даўно ў Польшчы не было столькі свабодных месцаў у дзіцячых садках.
fot. glowimages.com

Яшчэ нядаўна дзіцячыя садкі ў Польшчы трэскаліся па швах. Але сытуацыя зьмянілася ў верасьні мінулага году, калі ў школы павінны былі пайсьці ўсе шасьцігадовыя дзеці. Праўда, многія бацькі ўзялі пасьведчаньне ў псыхоляга, каб атрымаць магчымасьць паслаць дзіця ў школу ў сямігадовым узросьце, але і так цяпер у садках усё больш свабодных месцаў – чытаем у выданьні Gazeta Wyborcza.

Напрыклад, у Кракаве пасьля набору засталося 700 свабодных месцаў, нават у цэнтры горада. Падобная сытуацыя назіраецца ў мясцовасьцях Катавіцэ і Глівіцэ на поўдні дзяржавы.

Летась упершыню ўсе шасьцігодкі пайшлі ў першы кляс, акрамя таго, трохгадовых дзяцей было менш, чым раней. У некаторых гарадах у першую групу могуць ісьці дзеці ва ўзросьце двух з паловай гадоў, а раней не хапала месцаў нават для трохгадовых. Але ня ўсюды няма праблемаў з месцамі ў садках. У Варшаве, праўда, было на 700 дзяцей менш, чым годам раней, але і так месцаў для ўсіх не хапіла. Чыноўнікі мяркуюць, што многія маці, у якіх ёсьць маленькае дзіця, не пасылаюць старэйшае ў садок. Справа ў тым, што з гэтага году быў уведзены гадавы платны адпачынак пасьля нараджэньня дзіцяці. Цяжка сказаць, колькі такіх выпадкаў – кажуць чыноўнікі.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт