Logo Polskiego Radia
Print

Вакацыі паляка

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.07.2015 15:40
Польскі ХАМбургер часта за цэлы тур не выходзіць з гатэля. Толькі есьць і п’е. Да разрыву.

Ён знаходзіць любую танную пуцёўку і едзе. Ведае, у якую краіну, але ніякай інфармацыі пра месца, куды едзе, не шукае. Ён не купляе дадатковых экскурсій, бо толькі есьць і п’е. Да разрыву.

- Сярод польскіх турыстаў вялікія разыходжаньні, - кажуць у турбюро. А праўда такая, што кліенты падзяляюцца на тых, хто хоча пабачыць сьвет, і тых, якіх сьвет не цікавіць, хаця яны едуць адпачываць у розныя краіны. Сапраўдныя турысты рыхтуюцца да экскурсіі, чытаюць пра краіну, дзе будуць адпачываць. Купляюць дадатковыя экскурсіі. Іх, на жаль, менш. Тую частку, што толькі есьць і п’е, турапэратары называюць іх Хамбюргеры.

- Іх нічога больш не цікавіць акрамя таго, ці ёсьць басэйн і „ўсё ўключана”. Яны часта за цэлы тур не выходзяць з гатэля. Я зьдзіўляюся, навошта яны напрагаюцца і выяжджаюць з Польшчы. Купілі б некалькі бутэлек гарэлкі і спіліся б дома, - кажа пра ХАМбургераў гід Анна.

-Мае эгіпэцкія сябры казалі, што горшымі турыстамі за палякаў зьяўляюцца толькі… эгіпцяне, - расказвае гісторык і эгіптоляг Кшыштаф Матыс. Калі ён працаваў гідам, то часта задумоўваўся, ці палякі прыехалі адпачываць ці на вайну. Злосныя, сварлівыя, крыклівыя. Яны думаюць, што ўсюды іх хочуць абмануць. І гэтая падазронасьць адрозьнівае палякаў ад іншых нацый, якія таксама шмат п’юць і злоўжываюць сэрвісам «усё уключана», - кажа Матыс.

Авантурныя польскія турысты найчасьцей выбіраюць Туніс, Эгіпет, Балгарыю.

яс/Newsweek Polska

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт