Logo Polskiego Radia
Print

Рэвалюцыя ў школьных шапіках

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.08.2015 18:01
Мінздароўя забараніла прадаваць у школах жвачку, соль, цукар, маргарын.
www.poznan.gazeta.pl

Жвачку абараняе Польскае стаматалягічнае таварыства, аргумэнтуючы, што яна ачышчае зубы. Міністэрства бачыць пагрозы: панос, няправільны прыкус, пагроза пашкоджаньня сківіцы.

Найбольш эмоцыяў выклікае цукар. Забараняецца салодкая гарбата з аўтаматаў, салодкія напоі. Легальным будзе толькі натуральны мёд.

Міністэрства аховы здароўя адступіла ад забароны цукру толькі ў выпадку соевага, рысавага й міндальнага малака, улічыўшы аргумэнт, што ў іншым выпадку такое малако немагчыма праглынуць.

Фірмам не ўдалося ўгаварыць міністэрства адносна продажу пячэньня ды мюсьлі. Забараняецца таксама марожанае, плаўленыя сыркі, таму што надта тлустыя, а таксама маянэз у бутэрбродах і маргарын, бо выклікаюць хваробы сэрца. У бутэрбродах дазваляюцца вяндліны, але абавязкова ў іх павінна быць 70% худога мяса.

У такіх умовах ня маюць шанцаў на заробак фірмы, якія выстаўляюць аўтаматы ў школах з салодкімі закускамі й напоямі. «Цяпер нават ня будзе чым іх запоўніць», – адзначае Кшыштаф Каміньскі з Польскай вэндынгавай групы. Дазваляецца толькі вада, яблычныя чыпсы й арэхі.

яс/Dziennik. Gazeta Prawna

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт