Logo Polskiego Radia
Print

Познань стаў на некалькі дзён польскай сталіцай астраноміі

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 10.09.2015 21:10
  • 10-09-2015.mp3
У Познані з панядзелка па чацьвер праходзіў 37-ы Зьезд Польскага астранамічнага таварыства.
pixabay.com

У Познані з панядзелка па чацьвер праходзіў 37-ы Зьезд Польскага астранамічнага таварыства. У ім прыняло ўдзел амаль 200 польскіх астраномаў, якія працуюць у краіне і за мяжой.

Польскае астранамічнае таварыства зьяўляецца арганізацыяй прафэсійных астраномаў. Кожныя два гады яно арганізуе кангрэсы - буйныя навуковыя канфэрэнцыі, на якіх прадстаўлены агляд апошніх дасьледаваньняў, праведзеных у Польшчы ў галіне спадарожнікавай і наземнай астраноміі. Адмой з мэтаў таксама зьяўляецца папулярызацыя гэтай галіны навукі, таму канфэрэнцыі часта суправаджаюцца мерапрыемствамі для жыхароў рэгіёну, дзе праводзіцца канфэрэнцыя.

Сёлета месцам правядзеньня канфэрэнцыі стаў Познань, а для яго жыхароў быў падрыхтаваны навуковы фэстываль з мабільнымі плянэтарыямі, расстаўленымі ў нядзелю ў гандлёвых цэнтрах па ўсім горадзе, якія, дарэчы, выклікалі вялікую цікавасьць мінакоў. Таксама адбываліся паказы фільмаў пра космас, іх паўтор адбудзецца 14-15 верасьня для гараджанаў, а 29-30 верасьня ў школах.

Увагу жыхароў Познаня прыцягнулі сэмінары аб выкарыстаньні на практыцы ESO-тэлескопаў i тэхніцы запісу навуковых назіраньняў.

эб/naukawpolsce.pap.pl

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт