Logo Polskiego Radia
Print

Вікторыя Азаранка на 23-м месцы ў новым рэйтынгу ВТА

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 14.09.2015 17:09
Беларуска Вікторыя Азаранка займае 23-е месца ў сусьветным рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі
about.bettson.com

Пасьля завяршэньня заключнага турніру сэрыі "Вялікага шлема" - адкрытага чэмпіянату ЗША беларуска Вікторыя Азаранка займае 23-е месца ў сусьветным рэйтынгу.

На US Open лепшая беларуская тэнісістка паказала нядрэнную гульню, але завяршыла выступ у чвэрцьфінале, саступіўшы другой ракетцы плянэты румынцы Сімоне Халеп. Цяпер у актыве Вікторыі Азаранкі 2 271 рэйтынгавы бал. У актыве яшчэ адной беларускай тэнісісткі Вольгі Гаварцовай 866 ачкоў, што дало магчымасьць ёй узьняцца з 68-га на 63-е месца. Аляксандра Сасновіч, у якой 398 балаў, перамясьцілася з 118-й пазыцыі на 137-ю.

Абноўлены рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (ВТА) зь вялікім адрывам ачольвае амэрыканка Сэрэна Ўільямс, якая пасьля трох запар трыюмфаў на US Open дайшла толькі да паўфіналу. У першую дзясятку ўвайшла цяперашняя чэмпіёнка ЗША італьянка Флавія Пэнэта - яна перамясьцілася з 26-га на 8-е месца ў сусьветным рэйтынгу, сабраўшы 3 317 ачкоў.

Топ-10 рэйтынгу ВТА:

1. Сэрэна Ўільямс (ЗША) - 11 501 ачко,
2. Сімона Халеп (Румынія) - 6 780,
3. Марыя Шарапава (Расея) - 5 795,
4. Пэтра Квітава (Чэхія) - 5 295,
5. Люсі Сафарава (Чэхія) - 3 570,
6. Каралін Вазьняцкі (Данія) - 3 510,
7. Ана Іванавіч (Сэрбія) - 3 440,
8. Флавія Пэнэта (Італія) - 3 317,
9. Гарбін Мугуруза (Гішпанія) - 3 305,
10. Караліна Плішкава (Чэхія) - 3 215.

Мужчынскі рэйтынг па-ранейшаму ўпэўнена ачольвае сэрбскі тэнісіст Новак Джокавіч, які напярэдадні другі раз стаў пераможцам US Open, абыграўшы ў фінале другую ракетку сьвету швейцарца Роджэра Фэдэрэра - 6:4, 5:7, 6:4, 6:4.

эб/bylta.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт