Logo Polskiego Radia
Print

Выстава ручнікоў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.11.2015 16:54
  • wystauka rucznikou haradok.mp3
У Гарадку, што на Падляшшы, вяртаюць памяць пра традыцыйныя беларускія ручнікі.

/
У Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку адкрылася выстава ''Народны ручнік Гарадоцкай зямлі'', на якой паказаныя некалькі дзясяткаў ручнікоў, галоўным чынам з навакольніх вёсак.

Ініцыятаркай гэтай падзеі зьяўляецца Дарота Сульжык. Паводле яе словаў, ідэя ўзьнікла пасьля сустрэчы з Алінай Дэмбоўскай з музэя-ратушы ў Бельску-Падляскім, якая гэтай тэмай займаецца ўжо некалькі гадоў.

На выставе, якую можна глядзець да канца года, сабраныя ручнікі пераважна міжваеннага пэрыяду.

Слухайце сюжэт Міхаіла Сьцепанюка ў далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт