Logo Polskiego Radia
Print

Касьмічныя адходы могуць выклікаць вайну

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.01.2016 14:02
Уладальнік можа лічыць выпадковае сутыкненьне сьмецьця са спадарожнікам атакай і адказаць агнём.
pixabay.com

Сьмецьце на арбіце плянэты можа выклікаць палітычны, а нават ваенны канфлікты - папярэджвае расейскі вучоны.

Касьмічнае сьмецьце зьбіраецца ў гравітацыйным полі Зямлі з моманту запуску першага спадарожніка ў 1957 годзе. Кожная касьмічная місія заканчваецца аднолькава: калі ў паветраных караблёў і ракет закончыцца паліва, яны застаюцца ў космасе, сутыкаюцца зь іншымі аб'ектамі, разьбіваюцца на больш дробныя часткі. Астранаўты пакідаюць там усё сваё абсталяваньне, відэакамэры, вопратку, прадметы асабістай гігіены.

Нават маленькі кавалачак касьмічнага сьмецьця здольны зьнішчыць спадарожнік або касьмічную станцыю. Наземнаму абслугоўваньню цяжка ацаніць, ці адбыўся няшчасны выпадак ці наўмысны напад. Уладальнік спадарожніка можа лічыць выпадковае сутыкненьне атакай і адказаць агнём.

Верагоднасьць такога сцэнару высокая - папярэджвае Віталь Адушкін з Расейскай акадэміі навук у дакладзе, апублікаваным у часопісе „Acta Astronautica”. Касьмічныя агенцтвы сочаць за тысячамі касьмічнага сьмецьця большага за 10 см, аднак на арбіце Зямлі верагодна знаходзіцца нават паўмільярда элемэнтаў памерам ад 1 да 10 см.

Найбольшую пагрозу сьмецьце ўяўляе сабой на нізкай калязямной арбіце, дзе яно можа пашкодзіць карабель. Адзначым, што кавалкі сьмецьця рухаюцца з хуткасьцю 30 тысяч км/г.

"Пагрозу з боку касьмічнага сьмецьця ваенным спадарожнікам, можна акрэсьліць як асабліва важную справу па палітычнай прычыне. Яны могуць справакаваць узброены канфлікт паміж дзяржавамі, якія ажыцьцяўляюць касьмічныя праекты", - гаворыцца ў дакладзе расейскага вучонага Віталія Адушкіна.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт