Logo Polskiego Radia
Print

Сьвята беднякоў у Варшаве

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 28.06.2016 15:24
Пра бедных людзей, якім патрэбная дапамога, мы ўспамінаем як правіла толькі раз у год.
www.pixabay.com

Сьвяты бываюць розныя. Часам здараюцца сьвяты, якія нас могуць зьдзвівіць і прымусіць задумацца. У Варшаве ў мінулыя выходныя адбылося Сьвята бедных. Арагнізатары паведамлялі пра яго наступным чынам: “Калі ты чуеш сябе бедным, хворым і бяздомным, гэта тваё сьвята. Калі ты любіш дапамагаць іншым, гэтае сьвята таксама для цябе”.

Каталіцкі ксьцёал аб’явіў бягучы год годам міласэрнасьці. У гэты час нельга не згадаць тых, каму гэтая міласэрнасьць вельмі патрэбная. Пра мэты сьвята распавядае дырэктар Камэліянскай місіі сацыяльнай дапамогі Адрыяна Пароўска.

А. Пароўска: Такім чынам мы хочам паказаць нашу салідарнасьць з тымі, каму гэтая салідарнасьь патрэбная. Таксама мы хочам паказаць вельмі простае правіла: каб камусьці дапамагчы, гэты хтосьці павінен дапамогі папрасіць, прыйсьці ў адпаведнае месца. У сьвяце ўдзельнічала вельмі многа арганізацый, якія аказваць падтрымку тым, каму жывецца цяжэй.

Пра бедных людзей, якім патрэбная дапамога, мы ўспамінаем як правіла толькі раз у год, у пэрыяд сьвятаў раства хрыстовага. Самі бедныя кажуць, што яны атрымліваюць у гэты час шмат увагі і дапамогі, як матэрыяльнай і іншай. Гэтага мала, пра тых, каму патоэбная дапамога,неабходна памятаць цэлы год.

А. Пароўска: Мы пастаянна паўтараем, што ў Польшчы ёсьць падтрымка бедных людзей, але толькі час ад часу мы пра іх успамінаем. Магчыма, таму такое сьвята дазваляе нам паказаць людзям, як выглядае наша праца, што мы робім, наш звычайны прайцоўны дзень ня толькі ў часы калядаў, але таксама круглы год.

Паняцьце «беднасьць» датычыць ня толькі фінасавай, матэрыяльнай беднасьці. Гэта можа быць таксама беднасьць душы, мысьленьня, якая выражаецца ня толькі ў адносінах да бедных людзей, але агулам ў адносінах да іншых. Тым ня менш, беднасьць – гэта стан, якога нельга саромецца, - мяркуе госьць Польскага радыё.

А. Пароўска: Таму, што я не лічу гэты стан дрэнным. У нашай спажывецкай культуры слова «бедны» мае нэгатыўнае гучаньне. Многім здаецца, што калі хтосьці бедны, то ён дурны, лянівы, ён сам вінаваты, заслужыў такім быць. А часта бывваем зусім інакш. Мы ведаем вельмі многа гісторый людзей, у жыцьці якіх здарыліся падзеі, на якія яны ня мелі ўплыву або мелі невялікі ўплыў. Такім людзям не ўдаецца самім устаць, без дапамогі іншых людзей.

Сьвята бедных – гэта нагода, каб сустрэліся людзі, дарогі якіх у звычайным жыцьці як парвіла не перасякаюцца, напрыклад, беднякі і юрысты, праўнікі. На сустрэчы прысутнічалі таксама лекары, сацыяльныя работнікі, прадстаўнікі амбудсмэна (абаронцы грамадзянскіх правоў). Усе жадаючыя маглі атрымаць інфармацыю, дзе, напрыклад, можна скарыстацца бясплатнай юрыдычнай дапамогай.

А. Пароўска: Мы на месцы прапанавалі інфармацыйныя буклеты на тэму розных відаў дапамогі, ня толькі ў Варшаве, і якую дапамогу можна ад нас атрымаць. Мы кіруем домам сацыяльнай апекі «Сьвятыф Лазар», дзе таксама можна атрымаць дапамогу. Да нас прыходзяць я кправіла мужчыны, цяпер іх у нас 82. Гэта ў перавжанай большасьці пажылыя людзі, але назіраецца трывожная тэндэнцыя – усё больш маладых губляе дах над галавою, нават 18-гадовых. Гэта агромная трагедыя. Мы стараемся памагчы такім людзям, каб бяздомнасьць была толькі кароткім эпізодам у іх жыцьці.

Бяздомнасьць у жыцьці рлзных людзей выглядае па-рознаму. Адны вельмі хутка адпіхваюцца ад дна і выплываюць на паверхню, для іншых прытулак можэа быць апошнім прыпынкам у жыцьці.

А. Пароўска: Ёсьць такія людзі, якія чакаюць месца ў Доме сацыяльнай дапамогі або памяшканьня ад гарадзкіх уладаў. У дадзены момант пэрыяд чаканьня свабоднага месца ў Доме сацыяльнай дапамогі для асоб з псыхічнымі расастройствамі складае нават да 10 гадоў. Мы стараемся блізка супрацоўнічаць з гарадзкімі ўладамі, каб па меры магчымасьці скараціць гэты тэрмін. Цяпер у нас ёсьць мужчына, які чакае ўжо 5 гадоў. Гэта цудоўныя людзі, якія не заслугоўваюць, каб думаць пра іх дрэнна. Яны сапраўды стараюцца змагацца з дрэнным лёсам і з тым, у чым самі былі вінаватыя.

Госьцем Польскага радыё была дырэктар місіі сацыяльнай дапамогі Адрыяна Пароўска. Нагадаем, у Варшаве надоечы адбылося першае ў гісторыі Сьвята бедных. Галоўная мэта – перамагчы нябачныя бар'еры, якія існуюць паміж заможнымі і беднымі людзьмі.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт