Logo Polskiego Radia
Print

Кухня: грузінская аджыка (РЭЦЭПТ)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.08.2016 09:04
  • аджыка.mp3
Сёньня прыгатуем страву з краіны, якая славіцца сваімі кулінарнымі традыцыямі.
Фота мае ілюстрацыйны характар Фота мае ілюстрацыйны характар commons.wikimedia.org/Georgian Recipes/CC BY-SA 3.0

Сёньня ў рубрыцы “Лыжка й відэлец” прыгатуем страву з краіны, якая славіцца сваімі кулінарнымі традыцыямі. Аўтары Тацьцяна Царук і Валеры Саўко прапануюць паслухаць, як робіцца грузінская аджыка.

- 4 кг памідораў
- 1,5 кг салодкага перцу
- 3 штукі перцу чылі
- 200 г часнака
- 200 мл лімоннага соку альбо 9-працэнтнага воцату
- 2 сталовыя лыжкі солі


Мытыя памідоры й перац абсушваем. Абразаем перчыныя пладаножкі, семкі пакідаем, бо яны нададуць аджыцы своеасаблівы смак і фактуру. А вось у перца чылі семкі вычышчаем, каб пазьбегнуць празьмернай вастрыні. Усю агародніну прапускае празь мясарубку альбо блэндэр, дадаем лімонны сок (альбо воцат) і соль. Добра перамешваем і пакідаем на гадзіну. Праз гадзіну яшчэ раз перамешваем і ўкладваем у чыстыя слоікі ды закручваем.
Захоўваць аджыку без варкі найлепш у халодным месцы.

працэс гатаваньня – слухайце гукавы файл

Смачна есьці!



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт