Logo Polskiego Radia
Print

Які напрамак выбраць, каб у будучыні зарабляць?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 29.08.2016 15:49
На думку спэцыялістаў, цягам бліжэйшых гадоў працаўладкаваньне будзе расьці ў вобласьці фінансаў.
pixabay.com/CC0

Не за гарамі новы навучальны год. Газэты пішуць пра працу для настаўнікаў, а таксама пра тое, якія напрамкі ў вышэйшых навучальных установах могуць даць у будучыні працу і добрыя заробкі.

На думку спэцыялістаў, цягам бліжэйшых гадоў працаўладкаваньне будзе расьці ў фінансавай галіне – чытаем у выданьні «Gazeta Wyborcza». Спэцыфіка Польшчы, асабліва вялікіх гарадоў, такая, што тут многія вядомыя фірмы засноўваюць гэтак званыя цэнтры сумесных паслуг, у якіх працуюць напрыклад бугальтары і займаюцца разьлікам зьдзелак дадзенай кампаніі ня толькі з Польшчы, але таксама з іншых краін. І таму многія курсы павышэньня кваліфікацыі прапануюць, скажам філёлягам, людзям, якія ведаюць замежныя веды, пашырыць свае веды на галіну бугальтэрыі, фінансаў або ўпраўленьня. Валоданьне дзьвюма замежнымі мовамі значна павышае вартасьць працаўніка і дазваляе яму зрабіць адносна хутка кар’еру.

На рынку працы не хапае таксама інфарматыкаў і праграмістаў. ВНУ цудоўна пра гэта ведаюць, і стараюцца рыхтаваць адпаведных спэцыялістаў. Напрыклад, Лодзінская палітэхніка прапануе пасьлядыплёмныя курсы ў галіне бясьпекі ў сеціве, Ягелёнскі ўнівэрсытэт вучыць інфарматыцы настаўнікаў, а Варшаўская палітэхніка ўвяла два напрамкі, прысьвечаныя аналізу дадзеных.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт