Logo Polskiego Radia
Print

У Гомелі паказваюць «Плякаты вельмі польскія»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.09.2016 16:34
«Я люблю кіч, я падпітваюся ім, чэрпаю зь яго сьмецьце поўнымі жменямі».
photo: www.facebook.com/fmacby

Выстава плякатаў польскага мастака Рышарда Каі адкрытая ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі – Палац Румянцавых-Паскевічаў, пл. Леніна, 4.

Рышард Кая (1962) – графік і сцэнограф, працаваў галоўным сцэнографам у Вялікім тэатры ў Лодзі, у Познані, у Опэры ў Шчэціне.

«Я люблю кіч, я падпітваюся ім, чэрпаю зь яго сьмецьце поўнымі жменямі. Так, абсалютна сур’ёзна, бо я бачу ў кічы пэўную праўду, якую не заўважаюць новыя дызайнэры, якія, відаць, заблыталіся ў пошуках форм» – кажа Рышард Кая.

У штодзённай рэчаіснасьці мастак жыве па-за часам сучаснасьці, ён ня мае і ня ўмее езьдзіць на машыне, аддае перавагу гузікам, а не маланкам, бо апошнія яму падаюцца занадта сучаснымі.

«Я люблю нашу звычайнасьць, сярмяжнасьць, абсалютна не ганюся за захадам, я думаю, што я вельмі польскі, з поўным наборам нашых недахопаў, я люблю нашу квашаную капусту, хоць гэта і не амар. Мне падабаецца валяцца ў бессаромным муніцыпальным сьвеце, часта крыху грубіянскім, непрыстойным, плебейскім, але зь іншага боку, я люблю сьвет мяшчанскі, філіжанкі, сурвэткі, мой сьвет – гэта нейкая мяшанка трывіяльнасьці, і салёнаў, і банальных рэчаў, і неўтаймаванай фантазіі сну. Я празаічны», – кажа пра сябе Рышард Кая.

Арганізатарам выставы зьяўляецца Польскі інстытут у Менску.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт