Logo Polskiego Radia
Print

Палякі ў Нью-Ёрку паказваюць «Трыстана і Ізольду»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.09.2016 16:42
Кошт білетаў у славутай у Мэтраполітэн-опэра даходзіць да 495 даляраў.
Опэра «Трыстан і Ізольда» Рыхарда Вагнэра ў пастаноўцы Марыюша Трэліньскага ў нямецкім Бадэн-Бадэне (MONIKA RITTERSHAUS)Опэра «Трыстан і Ізольда» Рыхарда Вагнэра ў пастаноўцы Марыюша Трэліньскага ў нямецкім Бадэн-Бадэне (MONIKA RITTERSHAUS)

Пастаноўка «Трыстан і Ізольда» польскага рэжысэра адкрыла сэзон у Мэтраполітэн-опэра ў Нью-Ёрку. Марыюш Трэліньскі зьяўляецца рэжысэрам з Польшчы, які атрымаў гэты гонар упершыню за сто гадоў.

Опэра «Трыстан і Ізольда» Рыхарда Вагнэра ў пастаноўцы Марыюша Трэліньскага адкрыла новы мастацкі сэзон 2016-2017 у амэрыканскай Мэтраполітэн-опэра. Прэм’ера адбылася 26 верасьня. Заплянавана 8 паказаў. Кошт білетаў даходзіць да 495 даляраў. Раней опэра выстаўлялася ў нямецкім Бадэн-Бадэне і ў Варшаве.

Год таму Марыюш Трэліньскі на сцэне Мэтраполітэн-опэры паказаў «Іаланту» Пятра Чайкоўскага і «Замак Сінябародага» Бэлі Бартака.

Ролі галоўных герояў у опэры Вагнэра выконваюць славутыя опэрныя сьпевакі: Ізольду грае швэдка Ніна Стэмэ (Stemme), а Трыстана – аўстраліец Сьцюарт Скелтан (Stuart Skelton). Сайман Ратл (Simon Rattle) узначаліў аркестар.

Сярод людзей, якія працавалі над спэктаклем, ёсьць і іншыя палякі. Касьцюмы запраектаваў Марэк Адамскі, харэаграфію падрыхтаваў Томаш Выгода, а за драматургію адказваюць Пётр Грушчыньскі й Адам Радэцкі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт