Logo Polskiego Radia
Print

«Пасьлясьвячэньне» Вайды - польскі кандыдат на Оскара

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.09.2016 16:54
«Фільм Вайды зьяўляецца ўнівэрсальнай гісторыяй зьнішчэньня чалавека таталітарызмам».
Кадр з фільма «Пасьлясьвячэньне» (арыгінальная польская назва «Powidoki»). 
У ролі Стжэміньскага Б.Лінда.Кадр з фільма «Пасьлясьвячэньне» (арыгінальная польская назва «Powidoki»). У ролі Стжэміньскага Б.Лінда.

Кінафільм «Пасьлясьвячэньне» (арыгінальная польская назва «Powidoki») рэжысэра Анджэя Вайды будзе польскім кандыдатам на ўзнагароду Оскара ў катэгорыі «найлепшы неангламоўны фільм». Такое рашэньне прыняў Оскараўскі камітэт Польскага інстытута кінамастацтва, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі польскай кінаіндустрыі.

Карціна распавядае гісторыю мастака Ўладыслава Стжэміньскага, які, жывучы ў сталінскую эпоху, павінен быў зьдзяйсьняць цяжкія выбары на творчым шляху.

У абгрунтаваньні камітэт напісаў, што «фільм Анджэя Вайды зьяўляецца ўнівэрсальнай гісторыяй зьнішчэньня чалавека таталітарызмам».

Галоўную ролю выконвае Багуслаў Лінда - вядомы польскі кінаактор.

яс

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт