Logo Polskiego Radia
Print

Надбужаньскі ляндшафтны парк (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.10.2016 15:13
  • Надбужаньскі.mp3
Гэта сутнасьць мазавецкай, падляскай і курпёўскай культур і гісторыі.
Photo:mzopw/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0/ракa Буг Photo:mzopw/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0/ракa Буг Photo:mzopw/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

Надбужаньскі ляндшафтны парк - гэта даліны буйных натуральных нізінных рэкаў, шум цудоўнай пушчы й сасновага лесу. Гэта таксама краявід, які прымушае сэрца біцца хутчэй, гэта сутнасьць мазавецкай, падляскай і курпёўскай культур і гісторыі.

Тэрыторыя Надбужаньскага ляндшафтнага парку - гэта цэнтральна-ўсходняя частка Мазавецкага ваяводзтва. Яна ахоплівае даліну ракі Буг (каля 120 кілямэтраў даўжыні ракі) й даліну ракі Нараў (каля 40 кілямэтраў даўжыні). На Бузе мяжу парку вызначаюць прытокі: на ўсходзе рака Точна (Toczna), ад захаду – Ліўец(Liwiec).

Photo:Bladyniec/pl.wikipedia.org/CC
Photo:Bladyniec/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0/рака Ліўец

Багатую разнароднасьць рэгіёну парк ахоўвае з 1993 году. Ягоная плошча складае разам з суседнімі тэрыторыямі больш за 113,5 тысяч гектараў. Такім чынам Надбужаньскі ляндшафтны парк зьяўляецца другім па велічыні ляндшафтным паркам у Польшчы. Дзякуючы невялікаму ўмяшальніцтву чалавека рака Буг у большасьці захавала свой набліжаны да натуральнага стан.

На тэрыторыі парку зафіксаваныя больш за 40 відаў млекакормячых, каля 150 гняздуючых птушак, 7 відаў паўзуноў, 12 відаў земнаводных і 29 відаў рыбaў.

Частка Надбужаньскага ляндшафтнага парку была ахоплена больш жорсткай аховай. Да гэтай пары на яго тэрыторыі былі створаныя 14 запаведнікаў, тэрыторыя якіх агулам складае больш за 683 гектары. Запаведнікі маюць, між іншым, лясны, флярыстычны, арніталягічны, ляншафтны характары. Былі створаныя таксама 62 экалягічныя ўчасткі плошчай у больш за 226 гектараў. У асноўным гэта невялікія возеры, лясныя сажалкі, старыцы, балоты й дзюны. На тэрыторыі парку й суседніх тэрыторыяў знаходзіцца амаль 280 прыродных помнікаў. Найчасьцей гэта шматвечныя ліпы, дубы, сосны й ясені.

Апрача несумненнай натуральнай каштоўнасьці, у парку знаходзяцца шматлікія рэгіёны, у якіх захаваўся традыцыйны культурны краявід. У шматлікіх вёсках можна пабачыць прыклады характэрнай драўлянай архітэктуры, якая калісьці дамінавала ў гэтым рэгіёне, а таксама капліцы й прыдарожныя крыжы. На лугах да гэтага часу можна знайсьці адзінокія гумны й стогі.

Падчас вандровак па парку можна наведаць палацавыя комплексы звышрэгіянальнага значэньня, напрыклад, у вёсцы Старавесь (Starawieś), Карчэў(Karczew) і Стэрдынь (Sterdyń), або будоўлі рэлігійнага характару, як каплічкі й эфэктныя сьвятыні.

Photo:Hubert
Photo:Hubert Śmietanka/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 2.5/Старавесь

Многія месцы былі сьведкамі трагічных падзеяў у гісторыі Польшчы. Гэта месцы пакутніцтва й барацьбы за незалежнасьць. Адным зь іх зьяўляецца былы канцлягер „Трэблінка”, дзе цяпер знаходзіцца Музэй барацьбы й пакутніцтва.

Photo:Adrian
Photo:Adrian Grycuk/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0 pl/Помнік ахвярам у Трэблінцы

Нельга забываць пра вядомых палякаў, якія паўплывалі на культуры рэгіёну, у тым ліку, рэлігійны й палітычны дзеяч Пётр Скарга (Piotr Skarga), кардынал Стэфан Вышыньскі (Stefan Wyszyński), пісьменьніца Марыя Дамброўска (Maria Dąbrowska), паэт і этнограф Тэафіль Ленартовіч (Teofil Lenartowicz), пісьменьнік і публіцыст Мэльхіёр Ваньковіч (Melchior Wańkowicz) ці мастак і гісторык Шымон Кабыліньскі (Szymon Kobyliński).

Photo:Robert
Photo:Robert Wielgórski -/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0/Музэй дзяцінства Стэфана Вышыньскага ў вёсцы Зузэля.

Размяшчэньне Надбужаньскага ляндшафтнага парку прычыняецца да таго, што ён зьяўляецца прывабным месцам для актыўнага турызму. Сетка шляхоў, а таксама адукацыйныя сьцежкі – гэта дасканалая нагода для пешых вандровак, роварных прабегаў ці паходаў на байдарках.

Амбітныя турысты могуць скарыстацца ў тым ліку блакітным шляхам „Даліна Бугу” і зялёным шляхам – „Даліна Ліўца”.

parkiotwock.pl/ аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт