Logo Polskiego Radia
Print

Брытанскі ўнівэрсытэт хоча адкрыць філіял у Варшаве

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 09.11.2016 14:06
Гэта вельмі прывабная прапанова, паколькі цяпер навучальныя ўстановы хутчэй закрываюцца, чым адкрываюцца.
www.pixabay.com

Брытанскі Ўнівэрсытэт Coventry, магчыма, адкрые свой філіял у Варшаве – паведамляе «Puls Biznesu».

Такой інвэстыцыі ў сталіцы Польшчы яшчэ не было. Прадстаўнікі ВНУ ўжо прыбылі ў Польшчу. Яны апасаюцца, што выхад Вялікабрытаніі з Эўрапейскага Зьвязу ўскладніць доступ студэнтаў з Цэнтральнай ды Ўсходняй Эўропы да праграм, прызначаных адмыслова для іх. Таму разважаюць над адкрыцьцём філіялу ў Варшаве.

Гэта першы, рабочы візыт. Прадстаўнікі ўладаў вучэльні наведалі два месцы ў Варшаве, дзе можа быць створаны філіял ВНУ. Дэталі пакуль што невядомыя. Ангельскія госьці заявілі, што ўнівэрсытэт мае міжнародную сетку прадстаўніцтваў, якія шукаюць новых студэнтаў. Ёсьць офіс у Брусэлі, але ўлады ВНУ пастаянна шукаюць магчымасьці прыцягнуць новых партнэраў.

Для ўладаў польскай сталіцы гэта вельмі прывабная прапанова, паколькі цяпер навучальныя ўстановы хутчэй закрываюцца, чым адкрываюцца новыя. Праект брытанскай ВНУ – гэта шанец збудаваць лепшую прапанову для замежных студэнтаў у Варшаве. Дарэчы, гарадзкія чыноўнікі ў польскай сталіцы намераныя выкарыстаць выхад Вялікабрытаніі з Эўрапейскага Зьвязу і прыцягнуць больш інвэстараў, якія хацелі б перанесьці свой бізнэс зь Вялікабрытаніі. Польшча хацела б прадставіць свой рынак такім чынам, што ён здольны канкурыраваць з Амстэрдамам або нямецкім рынкам.

Puls Biznesu/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт