Logo Polskiego Radia
Print

3.12.1961 г. адбылося пакушэньне на Ўладыслава Гамулку

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.12.2016 17:45
  • 3 сьнежня 1961_лісток календара.mp3
Гэта было чарговае пакушэньне на І сакратара ПАРП Польшчы, зьдзейсьненае тым самым чалавекам.
Н.Хрушчоў (зьлева) і У.Гамулка (справа)Н.Хрушчоў (зьлева) і У.Гамулка (справа)Photo: www.polskieradio.pl/ PAPCAF

Арганізатарам і рэалізатарам гэтага няўдалага пакушэньня быў Станіслаў Ярас (Stanisław Jaros), электрык, які жыў і працаваў у горадзе Сасновец. З 16 год ён працаваў на заводзе катлоў, які таксама вырабляў патроны для арміі. У 1948 годзе Ярас быў арыштаваны за спробу вынесьці з заводу некалькі патронаў, пад час сьледзтва яго білі, што напэўна ўзбудзіла нянявісьць да ўлады. Пазьней ён пачаў працу ў шахце, дзе навучыўся карыстацца выбуховымі матэрыяламі і ўзарваў сэмафор, экскаватар і слуп лініі высокай напружанасьці, а ў дзень сьмерці Сталіна ўзарваў трансфарматарную будку, якая знаходзілася на тэрыторыі шахты.

У войску Ярас служыў у сапёрнай брыгадзе й пашырыў свае веды ў сфэры выбухоўкі.

Пасьля таго, як малады хлапец вярнуўся з войска, ён пачаў рыхтавацца да палітычнага пакушэньня. Гэтае натхненьне ўзмацніла кніга Робэрта Вайса: «Апошняе пакушэньне на Гітлера».

У 1959 годзе Польская Народная Рэспубліка сьвяткавала дзень свайго ўзьнікненьня, таму Польшчу наведаў Нікіта Хрушчоў.

Хрушчоў разам з першым сакратаром ваяводзкага камітэта ПАРП у Катавіцэ Э. Герэкам і Ў.Гамулкам былі у Сасноўцы на шахце «Морцімер» і павінны былі праяжджаць па вуліцы дзе жыў Ярас. Малады электрык зрабіў бомбу і прымацаваў яе на галінах дрэва, якое стаяла блізу дарогі і непадалёк ад дома, у які ён жыў, і па якой павінен быў праехаць картэж. Існуе некалькі вэрсіяў калі выбухнула бомба. Па першай – бомба была з гадзіньнікавым мэханізмам і выбухнула 2 гадзіны раней, чым праехала дэлегацыя. Па другой – бомба мела электрычны дэтанатар і Ярас узарваў бомбу пазьней.

Хаця сьледзтва працягвалася амаль год і закранула больш за 6 тысячаў асобаў, Яраса не затрымалі й ён стаў рыхтаваць замах.

Ярас не адмовіўся ад ідэі далейшай спробы пакушэньня. 3 сьнежня 1961 году Гамулка быў зноў з візытам у Сасноўцы на адкрыцьці новай шахты. Ярас прымацаваў бомбу да прыдарожнага слупа і калі картэж наблізіўся, раздаўся выбух, у выніку якога загінуў пешаход і была цяжка паранена 13 гадовая дзяўчынка. Абломкі ад бомбы прабілі ўрадавую машыну, але Гамулкі там не аказалася. Ён знаходзіўся ў іншым картэжы, які ехаў бочнымі вуліцамі. Але і на гэты раз сьледчыя не адразу знайшлі выканаўцу. Толькі 28 сьнежня Станіслаў Ярас быў арыштаваны.

Каб выцягнуць зь яго прызнаньне, Служба бясьпекі падсадзіла да яго камэры агента, доктара філязофіі, які апавядаў пра герояў і барацьбітоў з рознымі сытэмамі і якія з гонарам у гэтым прызнаваліся. 8 студзеня 1962 году Ярас прызнаўся да арганізацыі апошняга выбуху і выбуху ў 1959 годзе. Суд, які ішоў амаль 1 год у закрытым рэжыме прыгаварыў Яраса да сьмяротнага пакараньня, ён быў павешаны ў студзені 1963 году.

Павал Усаў

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт