Logo Polskiego Radia
Print

Польскія муніцыпалітэты падымаюць плату за сьмецьце

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 14.12.2016 12:16
Вінаватыя й самі жыхары: абяцаюць сартаваць адходы, а пазьней кідаюць у кантэйнэры што папала й як папала.
www.pixabay.com

Палякі кажуць, што яны сартуюць адходы, але насамрэч гэтага ня робяць – паведамляе ў артыкуле «Dzienniki Gazeta Prawna». І таму муніцыпальныя органы вырашылі гэта зьмяніць, уводзячы вышэйшыя стаўкі за вываз камунальных адходаў.

Мясцовыя ўлады тлумачаць, што ёсьць нямала прычын, якія прымушаюць іх уводзіць новыя, вышэйшыя камунальныя аплаты за вываз сьмецьця. Яны аргумэнтуюць, што адходаў больш, чым прадбачвалася раней, таму і кошты ўтылізацыі большыя. Акрамя таго, некаторыя жыхары маюць льготы, напрыклад, шматдзетныя сем’і. Ну, і вінаватыя самі жыхары – спачатку дэкляруюць, што будуць сартаваць адходы, каб плаціць менш за вываз, а пазьней кідаюць у кантэйнэры што папала і як папала. У выніку гміне прыходзіцца больш плаціць за ўтылізацыю.

Павышэньне ставак за вываз сьмецьця – гэта таксама рэзультат прэсінгу ўраду на мясцовыя органы кіраваньня. Міністэрства навакольнага асяродзьдзя нагадвае, што згодна дырэктывам Эўрапейскага Зьвязу, да 2020 году Польшча павінна адпраўляць на паўторную перапрацоўку палову выкарыстаных мэталяў, паперы, шкла і плястмасы. Цяпер жа ўдалося дабіцца толькі 26-працэнтнага ўзроўню паўторнай перапрацоўкі. Штрафы за пратэрміноўку ўзятых на сябе абавязацельстваў могуць быць для Польшчы вельмі балючыя – нават некалькі тысяч эўра ў дзень. Таму ўладам прыходзіцца прымаць рашучыя меры і рыхтаваць жорсткія законапраекты, каб прымусіць мясцовы органы кіраваньня да дзейнасьці.

Dzienniki Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт