Logo Polskiego Radia
Print

У колькі абыходзіцца грып

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.12.2016 17:10
У Польшчы штотыдзень прыбывае 100 тысяч хворых.
www.pixabay.comwww.pixabay.com

Пачаўся сэзон на грып. Мяркуецца, што кошт гэтай хваробы перавысіць 3 мільярды злотых (больш за 700 млн даляраў).

Дрыжыкі, болі ў мышцах і грудной клетцы, высокая тэмпэратура, і пры гэтым адсутнасьць насмарку і кашлю – такія сымптомы грыпу. Падступныя вірусы зьнішчаюць эпітэліяльную тканку ўнутраных органаў, што дапамагае бактэрыям пранікаць у бронхі і лёгкія і выклікае запаленьне. Вірус актывізуецца ў кастрычніку і шалее да сакавіка. Але захворваньні здараюцца цэлы год.

Прафэсар Лідзія Брыдак (Lidia Brydak) з Рэспубліканскага цэнтра па справах грыпу падкрэсьлівае, што вялікая колькасьць захворваньняў сьведчыць аб тым, што палякі не прышчэпліваюцца ад грыпа. Летась зрабілі ўколы супраць грыпа толькі 3,5% грамадзян – гэта найгоршы вынік у ЭЗ.

Колькі каштуе грып, цяжка дакладна палічыць, таму што гэта непасрэдныя і пасрэдныя кошты. Непасрэдныя – гэта выдаткі грамадзян на парацэтамол, вітамін C, іншыя лякарствы, і візыты ў лекараў. Пасрэдныя кошты грыпу - гэта адсутнасьць на працы, або менш эфэктыўная праца хворага працаўніка, бо некаторыя супрацоўнікі не бяруць бальнічнага з-за боязі звальненьня. У сярэднім зімой 25% бальнічных выдаюцца якраз з-за грыпа.

«Gazeta Wyborcza» вылічыла, што непасрэдныя кошты грыпу падчас эпідэміі могуць дасягнуць нават 700 млн злотых (165 млн даляраў), а пасрэдныя кошты ў 20 разоў перавышаюць непасрэдныя кошты.

Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт