Logo Polskiego Radia
Print

Знойдзеная новая фатаграфія Шапэна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.01.2017 14:34
Гэта адзін з трох здымкаў вялікага польскага кампазытара.
На здымку Ф. Шапэн у 1849 г.На здымку Ф. Шапэн у 1849 г.Photo: Louis-Auguste Bisson/pl.wikipedia.org/Public Domain

Знойдзеная новая фатаграфія Фрыдэрыка Шапэна. Гэта адзін з трох здымкаў вялікага польскага кампазытара.

Да гэтага часу былі вядомыя толькі дзьве фатаграфіі Шапэна. Цяпер Польскі інстытут у Парыжы праінфармаваў пра чарговае адкрыцьцё.

Знаходка стала вялікай нечаканасьцю, паколькі да гэтай пары меркавалася, што існуюць толькі дзьве фатаграфіі кампазытара. Дадаткова ў 2011 годзе быў знойдзены здымак Шапэна на сьмяротным адры.

Унікальная фатаграфія была знойдзеная дзякуючы швэйцарскаму фізыку Алену Колеру (Alain Kohler). Хутчэй за ўсё яна была зробленая ў 1847 годзе, то бок за два гады да сьмерці кампазытара.

wp.pl/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт