Logo Polskiego Radia
Print

Леў Гарошка - сьвятар, які ня мог застацца ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.01.2017 10:16
  • 2017-01-21 Bahdanovicz Iryna pra a. Lva Haroszku - czeatka 1 dziejnasc na Backauszczynie.mp3
За арганізацыю беларускага школьніцтва пад акупацыяй яму пагражала ссылка ў Сібір.
www.pixabay.com/CC0

Сьвятар, архімандрыт, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзеяч, дасьледчык гісторыі рэлігіі ў Беларусі, культуроляг, літаратар, аўтар многіх артыкулаў і кніг. Ужо само такое апісаньне хапіла б для некалькіх асоб, а датычыць яно аднае постаці – айца Льва Гарошкі – нараджэнца Наваградчыны, выпускніка Наваградзкай беларускай гімназіі.

У 1944 годзе апынуўся ён на эміграцыі, бо падчас нямецкай акупацыі ў Баранавічах арганізаваў мэдычную школу і спрыяў пашырэньню беларускай адукацыйнай працы. А гэта – як кажа госьць нашай перадачы Ірына Багдановіч з катэдры гісторыі беларускай літаратуры філялягічнага факультэта БДУ – не магло заставацца па-за ўвагай новай савецкай улады.

Сёньня ў нашай перадачы расповед пра дзейнасьць гэтага выдатнага беларускага сьвятара на Бацькаўшчыне ў даэміграцыйны час.

слухайце сюжэт Яраслава Іванюка ў далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт