Logo Polskiego Radia
Print

Кухня: дранік па-вугорску (РЭЦЭПТ)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.02.2017 09:21
  • kuchnia.mp3
Згаданая страва - гэта спалучэньне беларускай і вугорскай кулінарных традыцый.
www.pixabay.com

Сёньня ў кулінарнай рубрыцы пра страву, якую можна назваць інтэрнацыянальнай. Кажучы больш дакладна, гэта спалучэньне беларускай і вугорскай кулінарных традыцый. Сёньня аўтары рубрыкі Тацьцяна Царук і Валеры Саўко распавядуць пра тое, як прыгатаваць дранік па-вугорску. Дарэчы, гэтая страва вельмі папулярная ў Польшчы.

1кг ялавічыны
лыжка мукі
тлушч для смажаньня
цыбуля
часнок
1 шклянка булёну
1 шклянка гранатавага соку
жменя арэхаў
перац чырвоны, імбір, гвазьдзіка, соль


Ялавічыну парэзаць на невялікія кавалкі, падсмажыць; асобна падсмажыць цыбулю, мяса заліць булёнам, сокам і тушыць пад накрыўкай. Пад канец дадаць спэцыі й арэхі.

Напрыканцы падсмажыць лыжку мукі й дадаць у мяса. Дранік выпякаем звычайна, але вялікі, на ўсю патэльню. Накладваем на яго гуляш і накрываем другім такім жа дранікам, падаём. Наверх можна крыху густой сьмятаны ды пасыпаць зелянінай.

спосаб гатаваньня – слухайце далучаны гукавы файл

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт