Logo Polskiego Radia
Print

25 лютага 1919 г. польскія войскі ўвайшлі ў Цешын

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 25.02.2017 09:06
  • 25.02.1919_цешын.mp3
І з таго часу Цешын застаецца падзелены на Польскі й Чэскі.
Польскі й Чэскі ЦешынПольскі й Чэскі ЦешынPhoto: www.ec.cieszyn.pl

Пасьля распаду Аўстра-венгерскай Імпэрыі, у выніку яе паразы ў Першай Сусьветнай вайне, на яе тэрыторыі ўзьнікла некалькі самастойных дзяржаваў, якія ў працэсе фарміраваньня сваіх межаў уваходзілі ў канфлікт з суседнімі краінамі. У выніку гэтага працэсу ў пэрыяд з 1919-1920 гг. ва Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропе адбылося некалькі ўзброеных канфліктаў: польска-савецкі, польска-літоўскі, польска-ўкраінскі, польска-чэскі, чэска-славацкі, чэска-венгерскі, венгерска-славацкі.

Чэска-польская вайна была часткай з шэрагу канфліктаў і прычынай яго сталіся прэтэнзіі абедзьвух рэспублік на тэрыторыю Цешынскай Сілезіі.

Спачатку гэтая тэрыторыя была падзелена паміж краінамі па этнічнаму прызнаку. Але, да Польшчы адышлі тэрыторыі, якія мелі важнае эканамічнае й стратэгічнае значэньне: па-першае, вугальныя шахты; па-другое, частка чыгуначнай дарогі Багумін-Кошыцы, якая злучала Чэхію са Славакіяй.

Больш таго, тагачасны прэм’ер-міністар Чэхіі Карэл Крамар імкнуўся да пабудаваньня вялікай чэскай дзяржавы. У Савецкай Расеі ён бачыў свайго саюзьніка і жадаў, каб мець супольную мяжу з Расеяй за кошт тэрытарыяльнай экспансіі ў дачыненьні да Польшчы й Украіны.

Выкарыстаўшы ўнутрыпалітычную нестабільнасьць у Польшчы, 23 студзеня 1919 году чэхаславацкія войскі ўвайшлі на тэрыторыі польскай Цешынскай Сілезіі й занялі Цешын.

Толькі пад ціскам краінаў Антанты баявыя дзеяньні былі прыпыненыя, усталявалася новая дэмаркацыйная лінія, якая была карысная для Чэхаславакіі.

Пасьля гэтага 25 лютага 1919 г. польскія войскі ўвайшлі на тэрыторыю паўночнага Цешына. Мірная канфэрэнцыя 1920 года замацавала гэты падзел і падзяліла Цешын на чэскі і польскі, такая сытуацыя засталася па сёньняшні дзень.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт