Logo Polskiego Radia
Print

Курсы для паслухмянай жонкі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 25.02.2017 14:23
"Глыбока ў сэрцы кожная з нас хоча мець мужчыну, якому будзе паслухмянай".
Foto: pixabay.com/CC0

Гэтыя курсы ладзіць муж і жонка Анна і Гжэгаж Павідэл, шматдзетныя бацькі, глыбока веруючыя людзі.

Гжэгаж, які зьяўляецца дарадчыкам бізнэсу й псыхатэрапэўтам, тлумачыў, што жанчына хутчэй за ўсё слабая, трэба яе ахоўваць, і таму яна павінна быць паслухмянай. – Ён казаў, што гэта зьвязана зь генэтыкай, і што ёсьць такія гены, якія мужчыну даюць мудрасьць, – расказала ўдзельніца курсаў студэнтка Вікторыя. Вядучы даказваў перавагу патрыярхальнай мадэлі выхаваньня. І яшчэ тлумачыў, што жанчына павінна апранаць сукенкі мінімум за калена і не рабіць мэйк-ап.

Жонка Гжэгажа Анна, пісьменьніца, трэнэрка фітнэсу, блёгерка ў інтэрвію для інтэрнэтнага радыё WNET казала: "Многія жанчыны, не са зла не паважаюць сваіх мужоў. А мужчына дрэнна рэагуе на адсутнасьць павагі й замыкаецца ў сябе. Калі жанчына не дапамагае мужу, не ахвяруе ўсё, што ў яе найбольш каштоўнае, то ў гэтага мужчыны лёгка зачапіць гонар". Паводле яе, глыбока ў сэрцы кожная з нас хоча мець мужчыну, якому будзе паслухмянай.

- Гэта абсурдныя й шкодныя курсы. Гэта вяртаньне ў часы Сярэднявечча, – абураецца старшыня Фэдэрацыі на карысьць жанчын і плянаваньня сямʼі Ванда Навіцка.

Іншая актывістка, старшыня Любускага таварыства БАБА Аніта Кухарска-Дзедзіц задумоўваецца, як нарадзілася мода на гэтага віду курсы для жонак. Чаму касьцёл і правыя колы імкнуцца замкнуць жанчыну дома? Магчыма, ідзецца аб тым, што ў сучасных мужчын праблема з сабою? Мужчыны імкнуцца ўскласьці адказнасьць за распад сямʼі на жанчыну? Муж кінуў? Гэта таму, што ты не была дастаткова добрай жонкай, ты параніла далікатнае мужчынскае сэрца. І ты не схацела поўнасьцю яму падпарадкавацца.

Студэнтка Вікторыя падчас курсу, слухаючы Гжэгажа, паверыла яму, але ўжо дома раззлавалася: "Што яны імкнуліся мне інкрымінаваць? Я свабодная жанчына, і пакуль нікому не раблю крыўды, магу рабіць, што хачу".

Newsweek/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт