Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.03.2017 15:21
  • Муры Качмарскі.mp3
"Муры" Яцэка Качмарскага сталі гімнам польскай рэвалюцыі, насуперак намерам аўтара словаў.
www.pixabay.com

Яцэк Качмарскі ўжо калісьці паяўляўся ў гэтай перадачы. Канешне ж, не ён сам асабіста, а яго песьні. Аднак сёньня ў нас нагода, каб яшчэ раз прыгадаць гэтага выключнага выканаўцу. У сераду Качмарскаму споўнілася б 60 гадоў, калі ён застаўся б у жывых. Але яго, барда Салідарнасьці, ужо даўно няма сярод нас.

Яцэк Качмарскі нарадзіўся 22 сакавіка 1957 году ў Варшаве, быў кампазытарам, сьпеваком, аўтарам тэкстаў песьняў. Вядомы галоўным чынам дзякуючы сваім песьням па гістарычнай тэматыцы. Палякі атаясамліваюць яго з Салідарнасьцю – прафсаюзам, які змагаўся з камуністычнай сыстэмай у краіне. Праўда, сам Качмарскі ня вельмі быў задаволены, што яго песьні сталі гімнам антыкамуністычнай апазыцыі, але калі пісаў вершы, якія не абыякавыя, то прыйшлося яму зьмірыцца з такой роляй.

А я вам прапаную, бадай, самую вядомую кампазыцыю Качмарскага. Песьня «Муры» альбо інакш «сьцены» была напісана напрыканцы 70-ых гадоў. Яе выконвалі Пшэмыслаў Гінтроўскі, Яцэк Качмарскі й Зьбігнеў Лапіньскі.

On natchniony i młody był, ich nie policzyłby nikt
On im dodawał pieśnią sil, śpiewał, że blisko już świt
Świec tysiące palili mu, znad głów unosił się dym
Śpiewał, że czas, by runął mur, oni śpiewali wraz z nim

Wyrwij murom zęby krat
Zerwij kajdany, połam bat
A mury runą, runą, runą
I pogrzebią stary świat!

Wkrótce na pamięć znali pieśń i samą melodię bez słów
Niosła ze sobą starą treść, dreszcze na wskroś serc i dusz
Śpiewali wiec, klaskali w rytm, jak wystrzał poklask ich brzmiał
I ciążył łańcuch, zwlekał świt, on wciąż śpiewał i grał.

Wyrwij murom zęby krat,
Zerwij kajdany, połam bat.
A mury runą, runą, runą
I pogrzebią stary świat!

Aż zobaczyli ilu ich, poczuli siłę i czas
I z pieśnią, że już blisko świt, szli ulicami miast
Zwalali pomniki i rwali bruk – Ten z nami! Ten przeciw nam!
Kto sam, ten nasz najgorszy wróg! A śpiewak także był sam

Patrzył na równy tłumów marsz.
Milczał wsłuchany w kroków huk.
A mury rosły, rosły, rosły
Łańcuch kołysał się u nóg...

Ён быў натхнёны й малады, іх не палічыў бы ніхто. Ён даваў ім песьняю сілу, сьпяваў пра блізкі золак.Тысячы сьвечак палілі яму, над галовамі быў у іх дым. Сьпяваў, што час ужо, каб рухнуў мур, яны сьпявалі зь ім.

Вырві мурам зубы кратаў, парві кайданы, зламі бізун. А муры рухнуць, рухнуць, рухнуць і пахаваюць стары сьвет.

Хутка на памяць ведалі песьню, і мэлёдыю бяз слоў. Яна несла стары зьмест, дрыжаньне сэрцаў і душ. Сьпявалі, пляскалі ў далоні рытм, як быццам бы стрэл гучаў. Цягнуў ланцуг, не прыходзіў золак, але ён сьпяваў і граў.

Яны ўбачылі, колькі іх, адчулі сілу й час. І з песьняю, што блізкі ўжо золак, ішлі па вуліцах, помнікі скідвалі ды ірвалі брук. Гэты з намі! Гэты супраць нас! Хто адзін – той найгоршы вораг. А пясьняр быў адзінокі. Глядзеў на роўны натоўпу марш, маўчаў, слухаў крокаў шум. А муры расьлі, расьлі, ланцуг вісеў на нагах.

Кампазыцыю напісаў каталёнскі выканаўца Луіс Ляч (Lluis Llach), які ў сваёй творчасьці выступаў супраць дыктатуры Франсіска Франка. Качмарскі дадаў уласныя словы, таму тут ідзе гаворка пра сьпевака. На польскім грунце песьня вельмі хутка знайшла сваіх гарачых прыхільнікаў, стала гімнам рэвалюцыі, дарэчы, насуперак Яцэку Качмарскаму, які ніколі не хацеў прыкладаць руку да пераваротаў, ён казаў, што ён музыка, а не рэвалюцыянэр. А людзі не зьвяртаюць увагі на словы, што пясьняр быў адзін, а толькі на тое, што трэба парваць кайданы, слухаюць толькі прыпеў.

Сам загаловак кампазыцыі – «Mury» – па-беларуску «муры» – гэта інакш тоўстыя сьцены, цагляныя або каменныя, вакол нейкага будынку. У размоўнай мове гаворыцца «як мур» – гэта значыць «вельмі моцны». Па-польску гаворыцца таксама «stać murem» – стаяць сьцяною. У песьні слова муры, зразумела, выкарыстоўваецца ў пераносным, нэгатыўным значэньні – перашкоды да свабоднага, лепшага жыцьця. Муры павінны «runąć» – рухнуць, абваліцца, разбурыцца, каб «pogrzebać» – пахаваць – стары сьвет і даць пачатак новаму.

Іншае слова, падобнае да беларускага, але якое мае крышку іншае значэньне, гэта выраз «huk». Ён азначае не зусім тое ж самае, што нэўтральнае беларускае слова гук. Польскі huk азначае штосьці значна большае, чым беларускі гук – гэта таксама гук, але вельмі громкі – гул, грукат або грук. І з такім грукатам ішлі натоўпы (tłumy) людзей, каб зрынуць сьцены і парваць аковы, сарваць кайданы ў песьні «Муры».

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт