Logo Polskiego Radia
Print

Якім чынам на пчолаў уплывае забруджанае паветра

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.03.2017 17:24
Да гэтага часу біёлягі не праводзілі дасьледаваньняў па гэтым пытаньні.
www.pixabay.com

Польскія навукоўцы распачынаюць піянерскія дасьледаваньні пчол.

Дасьледчыкі правераць, якім чынам на пчолаў уплывае забруджанае паветра. Да гэтага часу біёлягі не праводзілі шырокіх дасьледаваньняў па гэтым пытаньні. Першымі будуць навукоўцы з Кракава.

Раней да канца не было вядома, чаму пчолы масава хварэюць і паміраюць. Дасьледчыкі вырашылі, што пчолы недамагаюць з-за інтэнсіўнай сельскай гаспадаркі й пэстыцыдаў. Акрамя гэтага, пчол выкарыстоўваюць для тэставаньня чысьціні навакольнага асяродзьдзя. Гэта робяць такім чынам, што зьбіраюць пылок, мёд, або асобнікі пчол і паводле іх вызначаюць ступень забруджваньня прыроды ў дадзеным месцы. Аднак няма распрацовак, якім чынам гэтыя забруджваньні ўплываюць на жыцьцё пчол.

Дасьледаваньнямі кіруе д-р Хайнэока Сэндзюрчыс з Сельскагаспадарчага ўнівэрсытэта ў Кракаве. Экспэрт супакойвае, што падчас маніторынгу сьцьверджана, што ў мёдзе назіраецца менш забруджваньняў, чым у арганізмах саміх насякомых.

Х. Сэндзюрчыс: Няма дасьледаваньняў адносна біялягічнага ўзьдзеяньня араматычных вуглевадародаў, або інакш – смогу, на пчол. Але мы ведаем, што як арганізм меданоснай пчалы, так і пчаліныя вырабы могуць зьмяшчаць араматычныя вуглевадароды. Пчолы не пакідаюць шмат забруджваньняў у мёдзе, больш іх у пылку або арганізмах гэтых жа пчол.

Дасьледаваньні ўзьдзеяньня смогу на пчол працягнуцца 3 гады. Нацыянальны цэнтар навукі выдзеліў на гэтыя дасьледаваньні грант велічынёю ў 350 тысяч злотых (87 тысяч эўра).

яс

Польскія навукоўцы распачынаюць піянерскія дасьледаваньні пчол.

Дасьледчыкі правераць, якім чынам на пчолаў уплывае забруджанае паветра. Да гэтага часу біёлягі не праводзілі шырокіх дасьледаваньняў па гэтым пытаньні. Першымі будуць навукоўцы з Кракава.
Раней да канца не было вядома, чаму пчолы масава хварэюць і паміраюць. Дасьледчыкі вырашылі, што пчолы недамагаюць з-за інтэнсіўнай сельскай гаспадаркі й пэстыцыдаў. Акрамя гэтага, пчол выкарыстоўваюць для тэставаньня чысьціні навакольнага асяродзьдзя. Гэта робяць такім чынам, што зьбіраюць пылок, мёд, або асобнікі пчол і паводле іх вызначаюць ступень забруджваньня прыроды ў дадзеным месцы. Аднак няма распрацовак, якім чынам гэтыя забруджваньні ўплываюць на жыцьцё пчол.
Дасьледаваньнямі кіруе д-р Хайнэока Сэндзюрчыс з Сельскагаспадарчага ўнівэрсытэта ў Кракаве. Экспэрт супакойвае, што падчас маніторынгу сьцьверджана, што ў мёдзе назіраецца менш забруджваньняў, чым у арганізмах саміх насякомых.


Х. Сэнд
зюрчыс: Няма дасьледаваньняў адносна біялягічнага ўзьдзеяньня араматычных вуглевадародаў, або інакш – смогу, на пчол. Але мы ведаем, што як арганізм меданоснай пчалы, так і пчаліныя вырабы могуць зьмяшчаць араматычныя вуглевадароды. Пчолы не пакідаюць шмат забруджваньняў у мёдзе, больш іх у пылку або арганізмах гэтых жа пчол.

Дасьледаваньні ўзьдзеяньня смогу на пчол працягнуцца 3 гады. Нацыянальны цэнтар навукі выдзеліў на гэтыя дасьледаваньні грант велічынёю ў 350 тысяч злотых (87 тысяч эўра).

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт