Logo Polskiego Radia
Print

Кляшчы: за іх колькасьць адказвае чалавек

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.03.2017 08:07
  • Кляшчы.mp3
Чалавек у значнай ступені адказвае за павелічэньне колькасьці кляшчоў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Яшчэ некалькі гадоў таму пра кляшчэй не гаварылася столькі шмат. Сёньня, выходзячы нават на кароткі шпацыр у парк, можна злапаць некалькі паразытаў. Марта Супэрган-Марвіч з катэдры біялёгія і паразыталёгіі варшаўскага Мэдычнага ўнівэрсытэту кажа, што чалавек у значнай ступені адказвае за павелічэньне колькасьці кляшчоў.
М. Супэрган-Марвіч: Сапраўды, яшчэ некалькі гадоў таму кляшчы не былі настолькі папулярныя. Кароткая прагулка нават па варшаўскім парку можа закончыцца некалькімі паразытамі. Сытуацыя памянялася, а чалавек моцна на яе паўплываў. Не выкарыстоўваюцца хімічныя сродкі аховы расьлін, якія былі вельмі шкоднымі для насякомых і павукападобных, у гэтым для кляшчоў. Але гэта не адзіная прычына. Зьмяніўся спосаб гаспадараньня зялёнымі тэрыторыямі. Штучна рэгулюецца месца пражываньня жывёл. Галоўныя карміцелі кляшчэй, аленевыя пароды, адыгрываюць вельмі малую ролю. У выніку кляшчы шукаюць іншых карміцелей. А чалавек вельмі добра адыгрывае гэтую ролю.
Кляшчэй цяпер можна сустрэць ня толькі ў лесе. Дастаткова, што гэта будзе вільготнае месца, найчасьцей сярод лісьцевых дрэў – гаворыць наш суразмоўца. Немагчыма цалкам пазьбегнуць месцаў, дзе жывуць кляшчы. Як у такім выпадку абараніць сябе ад гэтых паразытаў?
М. Супэрган-Марвіч: Перш за ўсё трэба адпаведна апрануцца – зачынены абутак, доўгія нагавіцы. Калі мы ідзем па грыбы, то добра было б нешта апрануць на галаву. Кляшчы ня падаюць з дрэў. Яны жывуць у траве, у кустах. Мяркуецца, што яны жывуць на вышыні 1,5 мэтра максымальна. Таму капялюш мае сэнс, калі мы ходзім сярод кустоў, шукаючы ягады ці грыбы. Часта распаўсюджваецца міт пра белую вопратку. Гаворыцца, што кляшчы баяцца белага колеру. Кляшчы, якія выступаюць у нашым рэгіёне, сьляпыя. Але на белай вопратцы можна хутчэй знайсьці павукападобнага, які нават некалькі гадзін будзе па нас хадзіць і шукаць месца, каб упіцца.
Экспэртка нагадвае, што вельмі прыдатнымі могуць быць сродкі супраць кляшчоў, якія шырокадаступныя ў продажы.
Якім чынам клешч даведваецца, што набліжаецца чалавек?
М. Супэрган-Марвіч: На першай пары лап у кляшчэй ёсьць радар, якім ён мерае цяпло нашага цела, канцэнтрацыю дыяксіду вугляроду ў выдыханым намі паветры, пах поту, стук нашых крокаў. Кляшчы дасканала адчуваюць, зь якога боку мы ідзем, хутка рыхтуюцца, каб зачапіцца за нашу вопратку ці скуру. Больш за ўсё кляшчы любяць «паляваць» раніцою і пад вечар, перад захадам сонца. Калі казаць пра пары году, то яны вельмі актыўныя раньняй вясной, пасьля зімовага сну, паколькі вельмі галодныя і вельмі рашуча настаўленыя, каб напіцца нашай крыві. Зазвычай летам, калі суха і цёплы, яны малаактыўныя, знаходзяцца ў мінісьпячцы. І потым восеньню, перад зімой, яны зноў папаўняюць запасы.
У выпадку, калі клешч усё ж нас укусіць, трэба злапаць яго каля самой скуры і выцягнуць рашучым рухам. У выпадку, калі выцягнуты клешч рухаецца, можна мець упэўненасьць, што ён выцягнуты цалкам. Месца ўкусу трэба дэзінфэкаваць і правяраць яго нават цягам шасьці тыдняў на наяўнасьць чырвонай плямы, якое магло б сьведчыць аб хваробе Лайма. Неабходна таксама зьвярнуць увагу на агульнае самапачуцьцё, бо кляшчы таксама пераносяць іншую небясьпечную хваробу – мінінгіт. Ад мінінгіту, які пераносіць клешч, існуе прышчэпка.
Заўсёды пасьля вяртаньня да дому з прагулкі ў парку ці лесе неабходна агледзець усё цела, каб упэўніцца, ці разам з намі не прыйшоў непажаданы госьць. Неабходна таксама праверыць сабаку, калі яна была з намі на прагулцы.

Яшчэ некалькі гадоў таму пра кляшчэй не гаварылася столькі шмат. Сёньня, выходзячы нават на кароткі шпацыр у парк, можна злапаць некалькі паразытаў.

Марта Супэрган-Марвіч з катэдры біялёгія і паразыталёгіі варшаўскага Мэдычнага ўнівэрсытэту кажа, што чалавек у значнай ступені адказвае за павелічэньне колькасьці кляшчоў.

М. Супэрган-Марвіч: Сапраўды, яшчэ некалькі гадоў таму кляшчы не былі настолькі папулярныя. Кароткая прагулка нават па варшаўскім парку можа закончыцца некалькімі паразытамі. Сытуацыя памянялася, а чалавек моцна на яе паўплываў. Не выкарыстоўваюцца хімічныя сродкі аховы расьлін, якія былі вельмі шкоднымі для насякомых і павукападобных, у гэтым для кляшчоў. Але гэта не адзіная прычына. Зьмяніўся спосаб гаспадараньня зялёнымі тэрыторыямі. Штучна рэгулюецца месца пражываньня жывёл. Галоўныя карміцелі кляшчэй, аленевыя пароды, адыгрываюць вельмі малую ролю. У выніку кляшчы шукаюць іншых карміцелей. А чалавек вельмі добра адыгрывае гэтую ролю.

Кляшчэй цяпер можна сустрэць ня толькі ў лесе. Дастаткова, што гэта будзе вільготнае месца, найчасьцей сярод лісьцевых дрэў – гаворыць наш суразмоўца. Немагчыма цалкам пазьбегнуць месцаў, дзе жывуць кляшчы. Як у такім выпадку абараніць сябе ад гэтых паразытаў?

М. Супэрган-Марвіч: Перш за ўсё трэба адпаведна апрануцца – зачынены абутак, доўгія нагавіцы. Калі мы ідзем па грыбы, то добра было б нешта апрануць на галаву. Кляшчы ня падаюць з дрэў. Яны жывуць у траве, у кустах. Мяркуецца, што яны жывуць на вышыні 1,5 мэтра максымальна. Таму капялюш мае сэнс, калі мы ходзім сярод кустоў, шукаючы ягады ці грыбы. Часта распаўсюджваецца міт пра белую вопратку. Гаворыцца, што кляшчы баяцца белага колеру. Кляшчы, якія выступаюць у нашым рэгіёне, сьляпыя. Але на белай вопратцы можна хутчэй знайсьці павукападобнага, які нават некалькі гадзін будзе па нас хадзіць і шукаць месца, каб упіцца.

Экспэртка нагадвае, што вельмі прыдатнымі могуць быць сродкі супраць кляшчоў, якія шырокадаступныя ў продажы.Якім чынам клешч даведваецца, што набліжаецца чалавек?

М. Супэрган-Марвіч: На першай пары лап у кляшчэй ёсьць радар, якім ён мерае цяпло нашага цела, канцэнтрацыю дыяксіду вугляроду ў выдыханым намі паветры, пах поту, стук нашых крокаў. Кляшчы дасканала адчуваюць, зь якога боку мы ідзем, хутка рыхтуюцца, каб зачапіцца за нашу вопратку ці скуру. Больш за ўсё кляшчы любяць «паляваць» раніцою і пад вечар, перад захадам сонца. Калі казаць пра пары году, то яны вельмі актыўныя раньняй вясной, пасьля зімовага сну, паколькі вельмі галодныя і вельмі рашуча настаўленыя, каб напіцца нашай крыві. Зазвычай летам, калі суха і цёплы, яны малаактыўныя, знаходзяцца ў мінісьпячцы. І потым восеньню, перад зімой, яны зноў папаўняюць запасы.

У выпадку, калі клешч усё ж нас укусіць, трэба злапаць яго каля самой скуры і выцягнуць рашучым рухам. У выпадку, калі выцягнуты клешч рухаецца, можна мець упэўненасьць, што ён выцягнуты цалкам. Месца ўкусу трэба дэзінфэкаваць і правяраць яго нават цягам шасьці тыдняў на наяўнасьць чырвонай плямы, якое магло б сьведчыць аб хваробе Лайма. Неабходна таксама зьвярнуць увагу на агульнае самапачуцьцё, бо кляшчы таксама пераносяць іншую небясьпечную хваробу – мінінгіт. Ад мінінгіту, які пераносіць клешч, існуе прышчэпка.

Заўсёды пасьля вяртаньня да дому з прагулкі ў парку ці лесе неабходна агледзець усё цела, каб упэўніцца, ці разам з намі не прыйшоў непажаданы госьць. Неабходна таксама праверыць сабаку, калі яна была з намі на прагулцы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт