Logo Polskiego Radia
Print

Дом-музэй сьвятога Яна Паўла II у Вадавіцэ (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.03.2017 15:10
  • музэй Яна Паўла.mp3
Штогод гэтую незвычайную музэйную ўстанову наведвае каля 250 тысяч турыстаў і паломнікаў.
Photo:Dom Rodzinny JPII - Praca własna/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 4.0Photo:Dom Rodzinny JPII - Praca własna/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 4.0Photo:Dom Rodzinny JPII - Praca własna/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 4.0

Дом-музэй сьвятога Яна Паўла ў Вадавіцэ
Штогод гэтую незвычайную музэйную ўстанову наведвае каля 250 тысяч турыстаў і паломнікаў.
Сямейны дом-музэй сьвятога айца Яна Паўла ІІ у Вадавіцэ - гэта музэйная ўстанова, якая разьмешчана на вуліцы Касьцельнай 7 у родным доме Папы рымскага-паляка. Музэй створаны з мэтай дакумэнтаваць жыцьцё й сьвятарскую дзейнасьць Яна Паўла ІІ, а таксама яго сувязі з горадам Вадавіцэ.
Місія музэя - гэта таксама прасоўваньне й распаўсюджваньне ведаў пра жыцьцё й навучаньне сьвятога, якога пантыфікат займае ўнікальнае й важнае месца ў польскай нацыянальнай спадчыне. Музэй стараецца знаёміць будучыя пакаленьні палякаў з асобай Яна Паўла ІІ – узорам высакароднага, мудрага, адкрытага на іншых чалавека, які карыстаецца аўтарытэтам і павагай. Штогод гэтую незвычайную музэйную ўстанову наведвае каля 250 тысяч турыстаў і паломнікаў.
У XІX стагодзьдзі камяніца, у якой цяпер разьмяшчаецца музэй, была ўласнасьцю віцэ-мэра гораду Вадавіцэ, фармацэўта Севярына Куроўскага (Sewerym Kurowski) - удзельніка паўстаньня 1863 году. У 1905 годзе будынак набыў кандытар Юзаф Ліска (Józef Lisko), які ў 1911 годзе прадаў яго купцу Хаіму Баламутгу (Chaim Bałamuth) – старшыні габрэйскай абшчыны й сябру мясцовай гарадзкой рады.
Новы гаспадар адкрыў на першым паверсе з боку рынку краму з тэхнічнымі й электрычнымі таварамі. З боку двара разьмяшчалася пераплётная майстэрня Адольфа Задоры (Adolf Zadora). У сваю чаргу на другім паверсе камяніцы мясьціліся кватэры для арэнды.
З 1919 па 1938 гады адну зь іх здымалі сужонства Караль і Эмілія Вайтылы (Karol i Emilia Wojtyłowie) з сынам Эдмундам. 18 траўня 1920 году тут нарадзіўся Караль Вайтыла, які пазьней стаў Папам рымскім Янам Паўлам ІІ. У гэтай жа кватэры 13 красавіка 1929 году памерла таксама Эмілія Вайтыла – маці будучага сьвятога.
Малады Караль жыў у камяніцы на працягу ўсяго школьнага пэрыяду ажно да атэстату сталасьці, які ён здаваў у мясцовай гімназіі для мужчын.
&&&&&&&&&&&&&&&&&&&
Дом-музэй сьвятога айца Яна Паўла ІІ у Вадавіцэ быў адкрыты ў 64-ю гадавіну з дня нараджэньня Яна Паўла ІІ, то бок 18 траўня 1984 году. Музэй уключае ў сябе, між іншым, былую двухпакаёвую кватэру Вайтылаў. Аднак уся экспазыцыя складае каля 1200 квадратных мэтраў і разьмяшчаецца на чатырох паверхах. Мультымэдыя, анімацыі й сапраўдныя элемэнты экспазыцыі дапамагаюць надаць музэю выключны характар.
З часоў, калі ў гэтым месцы пражывала сям’я Вайтылаў, паходзіць арыгінальная кафляная печка, а таксама некалькі посудаў, палічка, стол і кошык для бялізны. На сваіх першапачатковых месцах вісяць таксама сямейныя партрэты.
Аднак у склад экспазыцыі ўваходзяць ня толькі прадметы, якія зьвязаныя з жыцьцём у вадавіцкай камяніцы (у асноўным фатаграфіі Караля Вайтылы й яго сям'і, копіі атэстатаў і дыплёмаў), але таксама дакумэнты часоў студэнцкага, а таксама сьвятарскага жыцьця ў Кракаве й Ватыкане, чатыры ягоныя расы з розных этапаў сьвятарскай кар'еры, а таксама шапка й малітоўнік. Апрача таго, можна паглядзець шмат фатаграфій папы.
Пра спартыўна-турыстычныя зацікаўленьні Караля Вайтылы напамінаюць наведвальнікам яго лыжы, байдаркі й заплечнік, а пісьменьніцкае зацікаўленьне – некалькі рукапісаў, у тым ліку рукапіс п’есы „Брат нашага бога”.
&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&
У 2009 годзе быў падрыхтаваны праект рэканструкцыі Музэя сямейнага дома сьвятога айца Яна Паўла ІІ у Вадавіцэ, які прадугледжваў павелічэньне экспазыцыі ў чатыры разы, то бок да больш чым 1 тысячы кв.м на чатырох паверхах, уключаючы склеп, першы й другі паверхі гарышча.
Кватэра Вайтылаў, былая крама габрэйскага купца, а таксама сам будынак камяніцы атрымалі свой гістарычны выгляд, які мелі ў 20-х гадах мінулага стагодзьдзя, памяшканьні былі разьмеркаваныя тэматычна й храналягічна, былі ўсталяваныя сучасныя мультымэдыйныя прылады.
Разбудову музэя сумесна фінансавалі Міністэрства культуры й нацыянальнай спадчыны, улады Малапольскага ваяводзтва, курыя мітрапаліта ў Кракаве й гміна Вадавіцэ.
Новы праект Сямейнага дому-музэя сьвятога айца Яна Паўла ІІ быў распрацаваны студыяй „Kłaput Projekt”, то бок стваральнікам канцэпцыі Музэя Варшаўскага паўстаньня, якая вельмі высока ацэньваецца.
Рамонтныя работы праводзіліся ў 2010-2014 гадах. Урачыстае адкрыцьцё новага музэя адбылося 9 красавіка 2014 году.
pl.wikipedia.org/аз

Сямейны дом-музэй сьвятога айца Яна Паўла ІІ у Вадавіцэ - гэта музэйная ўстанова, якая разьмешчана на вуліцы Касьцельнай 7 у родным доме Папы рымскага-паляка. Музэй створаны з мэтай дакумэнтаваць жыцьцё й сьвятарскую дзейнасьць Яна Паўла ІІ, а таксама яго сувязі з горадам Вадавіцэ.

Місія музэя - гэта таксама прасоўваньне й распаўсюджваньне ведаў пра жыцьцё й навучаньне сьвятога, якога пантыфікат займае ўнікальнае й важнае месца ў польскай нацыянальнай спадчыне. Музэй стараецца знаёміць будучыя пакаленьні палякаў з асобай Яна Паўла ІІ – узорам высакароднага, мудрага, адкрытага на іншых чалавека, які карыстаецца аўтарытэтам і павагай. Штогод гэтую незвычайную музэйную ўстанову наведвае каля 250 тысяч турыстаў і паломнікаў.

Phptp:DomJP2
Phptp:DomJP2 /pl.wikipedia.org/CC BY-SA 4.0

У XІX стагодзьдзі камяніца, у якой цяпер разьмяшчаецца музэй, была ўласнасьцю віцэ-мэра гораду Вадавіцэ, фармацэўта Севярына Куроўскага (Sewerym Kurowski) - удзельніка паўстаньня 1863 году. У 1905 годзе будынак набыў кандытар Юзаф Ліска (Józef Lisko), які ў 1911 годзе прадаў яго купцу Хаіму Баламутгу (Chaim Bałamuth) – старшыні габрэйскай абшчыны й сябру мясцовай гарадзкой рады.
Новы гаспадар адкрыў на першым паверсе з боку рынку краму з тэхнічнымі й электрычнымі таварамі. З боку двара разьмяшчалася пераплётная майстэрня Адольфа Задоры (Adolf Zadora). У сваю чаргу на другім паверсе камяніцы мясьціліся кватэры для арэнды.

З 1919 па 1938 гады адну зь іх здымалі сужонства Караль і Эмілія Вайтылы (Karol i Emilia Wojtyłowie) з сынам Эдмундам. 18 траўня 1920 году тут нарадзіўся Караль Вайтыла, які пазьней стаў Папам рымскім Янам Паўлам ІІ. У гэтай жа кватэры 13 красавіка 1929 году памерла таксама Эмілія Вайтыла – маці будучага сьвятога.
Малады Караль жыў у камяніцы на працягу ўсяго школьнага пэрыяду ажно да атэстату сталасьці, які ён здаваў у мясцовай гімназіі для мужчын.

Сямейны дом-музэй сьвятога айца Яна Паўла ІІ у Вадавіцэ быў адкрыты ў 64-ю гадавіну з дня нараджэньня Яна Паўла ІІ, то бок 18 траўня 1984 году. Музэй уключае ў сябе, між іншым, былую двухпакаёвую кватэру Вайтылаў. Аднак уся экспазыцыя складае каля 1200 квадратных мэтраў і разьмяшчаецца на чатырох паверхах. Мультымэдыя, анімацыі й сапраўдныя элемэнты экспазыцыі дапамагаюць надаць музэю выключны характар.

З часоў, калі ў гэтым месцы пражывала сям’я Вайтылаў, паходзіць арыгінальная кафляная печка, а таксама некалькі посудаў, палічка, стол і кошык для бялізны. На сваіх першапачатковых месцах вісяць таксама сямейныя партрэты.

Аднак у склад экспазыцыі ўваходзяць ня толькі прадметы, якія зьвязаныя з жыцьцём у вадавіцкай камяніцы (у асноўным фатаграфіі Караля Вайтылы й яго сям'і, копіі атэстатаў і дыплёмаў), але таксама дакумэнты часоў студэнцкага, а таксама сьвятарскага жыцьця ў Кракаве й Ватыкане, чатыры ягоныя расы з розных этапаў сьвятарскай кар'еры, а таксама шапка й малітоўнік. Апрача таго, можна паглядзець шмат фатаграфій папы.

Photo:Dom
Photo:Dom Rodzinny JPII - Praca własna/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 4.0

Пра спартыўна-турыстычныя зацікаўленьні Караля Вайтылы напамінаюць наведвальнікам яго лыжы, байдаркі й заплечнік, а пісьменьніцкае зацікаўленьне – некалькі рукапісаў, у тым ліку рукапіс п’есы „Брат нашага бога”.

У 2009 годзе быў падрыхтаваны праект рэканструкцыі Домa-музэя сьвятога айца Яна Паўла ІІ у Вадавіцэ, які прадугледжваў павелічэньне экспазыцыі ў чатыры разы, то бок да больш чым 1 тысячы кв.м на чатырох паверхах, уключаючы склеп, першы й другі паверхі гарышча.

Кватэра Вайтылаў, былая крама габрэйскага купца, а таксама сам будынак камяніцы атрымалі свой гістарычны выгляд, які мелі ў 20-х гадах мінулага стагодзьдзя, памяшканьні былі разьмеркаваныя тэматычна й храналягічна, былі ўсталяваныя сучасныя мультымэдыйныя прылады.

Разбудову музэя сумесна фінансавалі Міністэрства культуры й нацыянальнай спадчыны, улады Малапольскага ваяводзтва, курыя мітрапаліта ў Кракаве й гміна Вадавіцэ.

Photo:Dom
Photo:Dom Rodzinny JPII - Praca własna/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 4.0

Новы праект Сямейнага дому-музэя сьвятога айца Яна Паўла ІІ быў распрацаваны студыяй „Kłaput Projekt”, то бок стваральнікам канцэпцыі Музэя Варшаўскага паўстаньня, якая вельмі высока ацэньваецца.

Рамонтныя работы праводзіліся ў 2010-2014 гадах. Урачыстае адкрыцьцё новага музэя адбылося 9 красавіка 2014 году.

pl.wikipedia.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт