Logo Polskiego Radia
Print

Атвоцк жадае мець уласныя грошы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.04.2017 10:42
Муніцыпальныя ўлады могуць выдаваць свае разьліковыя білеты.
foto: pixabay.com

Выданьне "Polityka" піша, што дэпутат мясцовых органаў самакіраваньня ў горадзе Атвоцк прапануе ўвесьці ў населеным пункце ўласныя грошы. Марэк Ляськевіч тлумачыць, што гэта ня будзе канкурэнцыя для дзяржаўнай польскай валюты. Муніцыпальныя ўлады могуць выдаваць свае разьліковыя білеты, як, напрыклад, гандлёвыя сеткі друкуюць уласныя боны.

Гаворка ідзе пра гэта званую паралельную валюту, якая функцыянуе ў іншых краінах. Валюту маглі б прымаць некаторыя малыя і сярэднія фірмы. Калі злотыя павінен прыняць кожны гандлёвы аб’ект у Польшчы, то такую мясцовую валюту прымалі б уладальнікі толькі некаторых прадпрыемстваў на абмежаванай тэрыторыі. Дарэчы, такія мясцовыя грошы ёсьць ужо ў іншым горадзе – Старахавіцэ. Праўда, зялёныя (так называецца валюта) існуюць толькі ў электронным варыянце, немагчыма іх абмяняць на злотыя. Хто атрымае зялёныя, той павінен іх выдаткаваць на месцы.

Зялёны і падобныя мясцовыя валюты ўводзіцца з мэтаю пабуджэньня прадпрымальніцкай дзейнасьці на дадзенай тэрыторыі і падтрымкі малых фірмаў у канкурэнцыі з буйнейшымі прадпрыемствамі. Фірмы, якія дазваляюць сваім партнэрам плаціць мясцовай валютай, разьлічваюць на тое, што прыцягнуць новых кліентаў. Зялёны дзейнічае як бы ў рамках бізнэс-клюбу.

Да гэтага часу органы ўрадавай адміністрацыі, Нацыянальны банк Польшчы ці падатковая інспэкцыя ня мелі засьцярог да зялёных. Хутчэй за ўсё таму, што ад зьдзелак у гэтай квазівалюце і так трэба плаціць падаткі, але ўжо ў сапраўдных польскіх злотых.

Марэк Ляськевіч, хоць падабаецца яму зялёны, хоча пасьці далей. Яго прапанова – гэта атвоцкія грошы, якія будуць функцыянаваць ня толькі сярод прадпрымальнікаў. Іх выдаваў бы муніцыпалітэт. Такім чынам, на думку аўтара, вырас бы давер да лякальнай валюты. На пачатку атвоцкія грошы ўводзіліся б у абарачэньне ў якасьці прэміі для супрацоўнікаў мясцовай адміністрацыі або настаўнікаў.

Polityka/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт