Logo Polskiego Radia
Print

Экалёгія - часамі вельмі рызыкоўны занятак

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.04.2017 16:14
  • Экалёгія - часамі вельмі рызыкоўны занятак.mp3
У 2010-2015 гадах у сьвеце былі забітыя 733 экалягічныя актывісты.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Ахова навакольнага асяродзьдзя ў многіх краінах азначае вельмі рызыкоўную працу. У 2010-2015 гадах у сьвеце былі забітыя 733 экалягічныя актывісты.
У сёньняшняй перадачы хачу вас пазнаёміць з артыкулам у часопісе POLITYKA, прысьвечаным рызыкоўнай працы эколягаў. Ахова навакольнага асяродзьдзя ў многіх краінах азначае вельмі рызыкоўную працу.
Інфармацыю пра тое, што ў мэксыканскім штаце Чыўаўа быў забіты Ісідра Бальдэнэгра (51 год), вядомы экалягічны актывіст, СМІ надрукавалі 15 студзеня 2017 году. Многія гады Бальдэнэгра арганізоўваў кампаніі ў абарону сасновых і дубовых лясоў. Яго забілі ў дарозе да сховішча, дзе ён плянаваў перачакаць некаторы час па прычыне пагроз. Не пасьпеў. Тры дэкады раней, у 1986 годзе, падобным чынам забілі яго бацьку.
На наступны дзень, 16 студзеня, у мясцовасьці за сотні кілямэтраў, у суседняй Гватэмале, забойцы ўварваліся ў дом эколяга Лаўры Васкес (47 гадоў) і забілі яе. Актывістка была вядомая тым, што абараняла навакольнае асяродзьдзе ад зьнішчэньняў, якія наносіла фірма па здабычы серабра.
17 студзеня на ціхаакіянскім узьбярэжжы Калюмбіі была забітая 32-гадовая Эмільсэн Манома, таксама экалягічная дзяячка.
Студзеньская хваля забойстваў эколягаў, на жаль, не зьяўляецца нічым незвычайным. У некаторых рэгіёнах сьвету дзейнасьць у абарону прыроды, а разам з тым і мясцовых жыхароў зьвязана з велізарнай рызыкай.
Паводле лёнданскай арганізацыі Global Witness, у 2014 годзе ў сьвеце было забіта 114 эколягаў, у 2015 – 185. У 2010-2015 гадах – 733 актывісты. Лацінская Амэрыка займае першае месца ў сьпісе: ¾ усіх забітых паходзіць з гэтага рэгіёну.
Лідыруе Бразылія. Цяпер гэта найбольш небясьпечная краіна для эколягаў. У 2015 годзе там забілі 50 дзеячаў. На другім месца Філіпіны – 33, Калюмбія – 26, Пэру і Нікарагуа – па 12.
Забойствы эколягаў адбываюцца на тэрыторыі гаспадарчых інвэстыцый здабыўных і энэргетычных фірм, гандляроў дрэвам, аграбізнэсу і кантрабандыстаў. Калі вялікі бізнэс сустракае супраціў мясцовых жыхароў, то выкарыстоўвае мэтады дыктатуры і мафіі: запужваньне працаўнікоў, «невядомых злачынцаў», прыватную міліцыю, а таксама, на жаль, карумпаваныя дзяржаўныя агенцтвы.
Арганізацыя Global Witness высьветліла, што з 2010 году ў адным толькі Гандурасе забіта 123 эколяга. У рапарце гаворыцца, што гэтага ня сталася б, калі б не сакрэтныя сувязі палітыкаў і сьвету бізнэсу.
Часамі ўлады спрабуюць прадухіліць крымінальную дзейнасьць вялікага бізнэсу, але яны бездапаможныя. Часта няма дастатковай колькасьці сродкаў ці людзей, каб кантраляваць вялікую тэрыторыю, на якой вядзецца злачынная дзейнасьць. Пасьля забойства амэрыканскай эколяг Дароты Станг, якая абараняла сялян без зямлі ў бразыльскай Амазоніі, тагачасны прэм’ер краіны выслаў на месца войска. Але тэрыторыю Амазоніі нельга кантраляваць нават пры дапамозе некалькіх тысяч жаўнераў. Гэта хутчэй быў жэст роспачы ці акцыя на паказ.
Вельмі рэдка кіраўнікі краін маглі б з чыстым сумленьнем сказаць: мы зрабілі ўсё, каб прадухіліць злачынства. Часта яны ня робяць нічога.
У сёньняшнім сьвеце амаль кожны з нас у той ці іншай ступені фінансуе экалягічных злачынцаў. Купляючы аўтамабілі, лядоўні, пральныя машыны, пыласосы, спажыўцы пасрэдна і несьвядома фінансуюць нелегальную вырубку амазонскіх лясоў. Мноства прадуктаў, зробленых са сталі, можа мець у сабе кавалак зьнішчаных джунгляў. Якім чынам? Бразыльскія гуты пры вытворчасьці сталі выкарыстоўваюць для працы як легальна, так і нелегальна вырубленыя дрэвы. Няма магчымасьці, каб вызначыць, колькі нелегальнага ёсьць у легальным тавары, які паступіў на рынак. Магчыма, золата, зь якога зробленая біжутэрыя, было здабытае з парушэньнем правоў мясцовых жыхароў, нават коштам жыцьця лякальнага эколяга.
Усё ж ёсьць месца на зямлі, дзе надзея на перамогу над бізнэсам, які зьнішчае навакольнае асяродзьдзя, не згасае. У 2011 годзе вялікі нафтавы канцэрн Chevron прайграў працэс 30 тысячам жыхарам эквадорскай Амазоніі за зьнішчэньне навакольнага асяродзьдзя і выкліканыя гэтым хваробы і сьмерць многіх мясцовых жыхароў. За зьнішчэньні суд прыгаварыў канцэрн да выплаты 18 млд даляраў. Фірма адмовілася плаціць. Справа яшчэ не завяршылася. Happy end магчыма калісьці наступіць.

Ахова навакольнага асяродзьдзя ў многіх краінах азначае вельмі рызыкоўную працу. У 2010-2015 гадах у сьвеце былі забітыя 733 экалягічныя актывісты.

У сёньняшняй перадачы хачу вас пазнаёміць з артыкулам у часопісе POLITYKA, прысьвечаным рызыкоўнай працы эколягаў. Ахова навакольнага асяродзьдзя ў многіх краінах азначае вельмі рызыкоўную працу.

Інфармацыю пра тое, што ў мэксыканскім штаце Чыўаўа быў забіты Ісідра Бальдэнэгра (51 год), вядомы экалягічны актывіст, СМІ надрукавалі 15 студзеня 2017 году. Многія гады Бальдэнэгра арганізоўваў кампаніі ў абарону сасновых і дубовых лясоў. Яго забілі ў дарозе да сховішча, дзе ён плянаваў перачакаць некаторы час па прычыне пагроз. Не пасьпеў. Тры дэкады раней, у 1986 годзе, падобным чынам забілі яго бацьку.

На наступны дзень, 16 студзеня, у мясцовасьці за сотні кілямэтраў, у суседняй Гватэмале, забойцы ўварваліся ў дом эколяга Лаўры Васкес (47 гадоў) і забілі яе. Актывістка была вядомая тым, што абараняла навакольнае асяродзьдзе ад зьнішчэньняў, якія наносіла фірма па здабычы серабра.

17 студзеня на ціхаакіянскім узьбярэжжы Калюмбіі была забітая 32-гадовая Эмільсэн Манома, таксама экалягічная дзяячка.

Студзеньская хваля забойстваў эколягаў, на жаль, не зьяўляецца нічым незвычайным. У некаторых рэгіёнах сьвету дзейнасьць у абарону прыроды, а разам з тым і мясцовых жыхароў зьвязана з велізарнай рызыкай.

Паводле лёнданскай арганізацыі Global Witness, у 2014 годзе ў сьвеце было забіта 114 эколягаў, у 2015 – 185. У 2010-2015 гадах – 733 актывісты. Лацінская Амэрыка займае першае месца ў сьпісе: ¾ усіх забітых паходзіць з гэтага рэгіёну.

Лідыруе Бразылія. Цяпер гэта найбольш небясьпечная краіна для эколягаў. У 2015 годзе там забілі 50 дзеячаў. На другім месца Філіпіны – 33, Калюмбія – 26, Пэру і Нікарагуа – па 12.

Забойствы эколягаў адбываюцца на тэрыторыі гаспадарчых інвэстыцый здабыўных і энэргетычных фірм, гандляроў дрэвам, аграбізнэсу і кантрабандыстаў. Калі вялікі бізнэс сустракае супраціў мясцовых жыхароў, то выкарыстоўвае мэтады дыктатуры і мафіі: запужваньне працаўнікоў, «невядомых злачынцаў», прыватную міліцыю, а таксама, на жаль, карумпаваныя дзяржаўныя агенцтвы.

Арганізацыя Global Witness высьветліла, што з 2010 году ў адным толькі Гандурасе забіта 123 эколяга. У рапарце гаворыцца, што гэтага ня сталася б, калі б не сакрэтныя сувязі палітыкаў і сьвету бізнэсу.

Часамі ўлады спрабуюць прадухіліць крымінальную дзейнасьць вялікага бізнэсу, але яны бездапаможныя. Часта няма дастатковай колькасьці сродкаў ці людзей, каб кантраляваць вялікую тэрыторыю, на якой вядзецца злачынная дзейнасьць. Пасьля забойства амэрыканскай эколяг Дароты Станг, якая абараняла сялян без зямлі ў бразыльскай Амазоніі, тагачасны прэм’ер краіны выслаў на месца войска. Але тэрыторыю Амазоніі нельга кантраляваць нават пры дапамозе некалькіх тысяч жаўнераў. Гэта хутчэй быў жэст роспачы ці акцыя на паказ.Вельмі рэдка кіраўнікі краін маглі б з чыстым сумленьнем сказаць: мы зрабілі ўсё, каб прадухіліць злачынства. Часта яны ня робяць нічога.

У сёньняшнім сьвеце амаль кожны з нас у той ці іншай ступені фінансуе экалягічных злачынцаў. Купляючы аўтамабілі, лядоўні, пральныя машыны, пыласосы, спажыўцы пасрэдна і несьвядома фінансуюць нелегальную вырубку амазонскіх лясоў. Мноства прадуктаў, зробленых са сталі, можа мець у сабе кавалак зьнішчаных джунгляў. Якім чынам? Бразыльскія гуты пры вытворчасьці сталі выкарыстоўваюць для працы як легальна, так і нелегальна вырубленыя дрэвы. Няма магчымасьці, каб вызначыць, колькі нелегальнага ёсьць у легальным тавары, які паступіў на рынак. Магчыма, золата, зь якога зробленая біжутэрыя, было здабытае з парушэньнем правоў мясцовых жыхароў, нават коштам жыцьця лякальнага эколяга.

Усё ж ёсьць месца на зямлі, дзе надзея на перамогу над бізнэсам, які зьнішчае навакольнае асяродзьдзя, не згасае. У 2011 годзе вялікі нафтавы канцэрн Chevron прайграў працэс 30 тысячам жыхарам эквадорскай Амазоніі за зьнішчэньне навакольнага асяродзьдзя і выкліканыя гэтым хваробы і сьмерць многіх мясцовых жыхароў. За зьнішчэньні суд прыгаварыў канцэрн да выплаты 18 млд даляраў. Фірма адмовілася плаціць. Справа яшчэ не завяршылася. Happy end магчыма калісьці наступіць.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт