Logo Polskiego Radia
Print

«Рубінавыя вочы Крамля» - новая кніга пра Маскву

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.04.2017 12:32
  • Рубінавыя вочы Крамля.mp3
Журналіст Польскага радыё запрашае чытачоў у падарожжа па сакрэтах падземнай Масквы.

Выйшла найноўшая кніга карэспандэнта Польскага радыё ў Маскве Мацея Ястшэмбскага «Рубінавыя вочы Крамля». Гэтым разам журналіст запрашае чытачоў у падарожжа па сакрэтах падземнай Масквы.
Мацей Ястшэмбскі гаворыць, што натхненьнем для напісаньня «Рубінавых вачэй Крамля» сталі кнігі Міхаіла Булгакава, Бырыса Акуніна ці Дзьмітрыя Глухоўскага.
М. Ястшэмбскі: Аказалася, што прыдуманыя імі постаці, падзеі, мітычныя зьявы маюць свае пачаткі ў гарадзкіх легендах. Масквічы сотні гадоў расказваюць сабе пра падзямельлі, тунэлі, недасьледаваныя калідоры, якія ўтойваюць сакрэты, ад якіх валасы становяцца дыбам. Да гэтага далучыліся навейшыя гісторыі пра маскоўскае мэтро. Падземныя сьвятыні, духі, старадаўнія бібліятэкі, філязафічны камень і загавары – пра гэта расказвае мая новая кніга, якая закранае сфэру легендаў, але закранае таксама сучасную рэчаіснасьць Расеі.
Вывучаючы маскоўскія легенды Мацей Ястшэмбскі знайшоў іншае вымярэньне маскоўскага сьвету – крыміналісты, арганізаваная злачынныя групы і жанчыны, падрыхтаваныя для найцяжэйшых і найбольш сакрэтных задач. Гэта таксама загадкі гісторыі савецкай дзяржавы з асаблівай увагай да сакрэтнай паліцыі, НКУС і КДБ.

Выйшла найноўшая кніга карэспандэнта Польскага радыё ў Маскве Мацея Ястшэмбскага «Рубінавыя вочы Крамля». Гэтым разам журналіст запрашае чытачоў у падарожжа па сакрэтах падземнай Масквы.

/

Мацей Ястшэмбскі гаворыць, што натхненьнем для напісаньня «Рубінавых вачэй Крамля» сталі кнігі Міхаіла Булгакава, Бырыса Акуніна ці Дзьмітрыя Глухоўскага.

М. Ястшэмбскі: Аказалася, што прыдуманыя імі постаці, падзеі, мітычныя зьявы маюць свае пачаткі ў гарадзкіх легендах. Масквічы сотні гадоў расказваюць сабе пра падзямельлі, тунэлі, недасьледаваныя калідоры, якія ўтойваюць сакрэты, ад якіх валасы становяцца дыбам. Да гэтага далучыліся навейшыя гісторыі пра маскоўскае мэтро. Падземныя сьвятыні, духі, старадаўнія бібліятэкі, філязафічны камень і загавары – пра гэта расказвае мая новая кніга, якая закранае сфэру легендаў, але закранае таксама сучасную рэчаіснасьць Расеі.

Вывучаючы маскоўскія легенды Мацей Ястшэмбскі знайшоў іншае вымярэньне маскоўскага сьвету – крыміналісты, арганізаваныя злачынныя групы і жанчыны, падрыхтаваныя для найцяжэйшых і найбольш сакрэтных задач. Гэта таксама загадкі гісторыі савецкай дзяржавы з асаблівай увагай да сакрэтнай паліцыі, НКУС і КДБ.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт