Logo Polskiego Radia
Print

Кальварыя Зэбжыдоўска - польская Галгофа (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.04.2017 16:01
  • Кальварыя Зэбжыдоўска.mp3
Месца рэлігійнага культу штогод наведваюць тысячы паломнікаў з Польшчы й замежжа.
Photo: Scotch Mist - Praca własna/pl.wikipedia/org/CC BY-SA 4.0

КальварыЗэбжыдоўска - адна з найстарэйшых Галгофаў у Польшчы
Месца рэлігійнага культу штогод наведваюць тысячы паломнікаў з усяе краіны й замежжа.
Кальварыя Зэбжыдоўска (Kalwaria Zebrzydowska) – гэта гарадок у паўднёвай Польшчы, у якім разьмяшчаецца адна са старэйшых, найбуйнейшых і найбольш арыгінальных Галгофаў у Польшчы. Яна складаецца з 41 капліцы й касьцёла, а таксама мастоў, якія спалучаюць лясныя дарожкі з унікальнымі старымі дрэвамі.
Сакральныя аб'екты былі пабудаваныя ў пэрыяд з XVII да пачатку XIX стагодзьдзяў. Кшталт зэбжыдоўскай Галгофы, то бок рэльеф тэрыторыі, аб’екты архітэктуры, зялёныя закуткі й рака, адлюстроўваюць сымбалічны Ерусалім.
Культурна-ляндшафтны комплекс манастыра й Парк паломнікаў у 1999 годзе былі ўнесеныя ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА. Гэтае рашэньне было прынятае на канфэрэнцыі арганізацыі ў мараканскай Касаблянцы.
&&&&&&&&&&&&&&&&&
Кальварыя Зэбжыдоўска ад пачатку свайго існаваньня (XVI стагодзьдзе) была неразлучна зьвязаная зь сям’ёй Зэбжыдоўскіх (Zebrzydowscy), герб Радван (Radwan). Заснавальнік Кальварыі - Мікалай Зэбжыдоўскі (Mikołaj Zebrzydowski), а пазьней яго нашчадкі й пераемнікі, сярод якіх былі сем’іі Чартарыскіх (Czartoryskich) і Брандысаў (Brandysowie), паклапаціліся ня толькі пра тое, каб месца стала цэнтрам рэлігійнага культу, але таксама каб мела трывалую эканамічную базу.
Набожным намерам сэнатара й Кракаўскага ваяводы Мікалая Зэбжыдоўскага было стварыць „польскі Ерусалім”. І вось, у 1600 годзе ля гары Жар (Żar) пачалося будаўніцтва касьцёла Ўкрыжаваньня й Грабніцы Пана Езуса, якія фундатар аддаў ва ўладаньне ордэну Бэрнардынцаў. У 1604-1609 гадах быў пабудаваны манастыр. У 1641 годзе ў манастыр з суседняй вёскі Пашкоўка (Paszkówka) быў прывезены цудатворны абраз Маці Божай, які ініцыяваў культ Марыі.
Для прыбываючых здалёку паломнікаў ля падножжа манастыра быў пабудаваны гарадок, які тады называлі Новае Зэбжыдова (Nowe Zebrzydowo). Гарадзкія правы гарадок атрымаў у 1617 годзе.
Ён хутка стаў месцам паломніцтваў і ярмаркаў. На скрыжаваньні дарог з гарадка Вадавіцэ ў Кракаў і з манастыра ў Зэбжыдова быў вызначаны гарадзкі рынак, вакол якога стаялі дамы. У сярэдзіне рынку разьмяшчалася капліца сьвятога Мікалая, якая, на жаль, згарэла, як і многія іншыя будынкі падчас пажару ў 1715 годзе. У сярэдзіне XVII стагодзьдзя сёньняшняя Кальварыя Зэбжыдоўска налічвала каля 500 жыхароў.
У 1772-1918 гадах гарадок апынуўся пад уладай Аўстрыі. Гэты пэрыяд, асабліва пасьля 1860 году, прычыніўся да адраджэньня гораду ў сацыяльнай, эканамічнай і культурнай сфэрах. У 1884 годзе ў Кальварыю была пракладзеная чыгунка. Прыкладна ў 1890 годзе горад атрымаў сваю цяперашнюю назву, то бок Кальварыя Зэбжыдоўска.
У міжваенны пэрыяд горад двойчы панёс страты ў выніку сур’ёзных паводак (у 1925 і 1934 гадах).
Нямецкія войскі занялі горад 4 верасьня 1939 году. Кальварыя апынулася ў Генэрал-губэрнатарстве са штаб-кватэрай у Кракаве. Падчас Другой сусьветнай вайны ў манастыры стаялі гітлераўскія салдаты. У гэты час адбылося зьнішчэньне габрэйскай абшчыны: мясцовыя іюдэі былі вывезеныя ў канцлягер „Бэлжац”. З рук нацыстаў удалося выратавацца толькі дзесяцярым з 700 чалавек.
Чырвоная Армія ўвайшла ў Кальварыю 24 студзеня 1945 году.
Па сёньняшні дзень муніцыпалітэт Кальварыя Зэбжыдоўска можа пахваліцца багатай гісторыяй, унікальнай традыцыяй, помнікамі гісторыі й прыгожым ляндшафтам. Нагадаем, гарадок разьмешчаны ля падножжа гары Жар, у даліне паміж двума горнымі хрыбтамі: Бэскідам Макоўскім (Beskid Makowski) і Вяліцкім перадгор'ем (Podgórze Wielickie). Праз горад праходзіць міжнародная траса Цешын - Кракаў (дарога рэспубліканскага значэньня № 52).
Сакральныя аб'екты й Кальварыя Зэбжыдоўска належыць да самых цікавых ландшафта-архітэктурных месцаў у Польшчы. Гэта адны з найбольш папулярных рэлігійных цэнтраў сярод паломнікаў. Кожны год тысячы паломнікаў прыбываюць на Містэрыі Пана ў часе Вялікага тыдня й на набажэнствы ў гонар Марыі ў жніўні.
Ганаровым грамадзянінам Кальварыі Зэбжыдоўскай зьяўляецца сьвяты айцец Ян Павал ІІ, які неаднойчы наведваў гарадок, у тым ліку двойчы будучы ўжо Папам рымскім.
kalwaria-zebrzydowska.pl/pl.wikipedia.org/аз

Кальварыя Зэбжыдоўска (Kalwaria Zebrzydowska) – гэта гарадок у паўднёвай Польшчы, у якім разьмяшчаецца адна са старэйшых, найбуйнейшых і найбольш арыгінальных Галгофаў у Польшчы. Яна складаецца з 41 капліцы й касьцёла, а таксама мастоў, якія спалучаюць лясныя дарожкі з унікальнымі старымі дрэвамі.

Сакральныя аб'екты былі пабудаваныя ў пэрыяд з XVII да пачатку XIX стагодзьдзяў. Кшталт зэбжыдоўскай Галгофы, то бок рэльеф тэрыторыі, аб’екты архітэктуры, зялёныя закуткі й рака, адлюстроўваюць сымбалічны Ерусалім.
Культурна-ляндшафтны комплекс манастыра й Парк паломнікаў у 1999 годзе былі ўнесеныя ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА. Гэтае рашэньне было прынятае на канфэрэнцыі арганізацыі ў мараканскай Касаблянцы.

Photo:
Photo: pl.wikipedia/org/CC BY-SA 3.0

Кальварыя Зэбжыдоўска ад пачатку свайго існаваньня (XVI стагодзьдзе) была неразлучна зьвязаная зь сям’ёй Зэбжыдоўскіх (Zebrzydowscy), герб Радван (Radwan). Заснавальнік Кальварыі - Мікалай Зэбжыдоўскі (Mikołaj Zebrzydowski), а пазьней яго нашчадкі й пераемнікі, сярод якіх былі сем’іі Чартарыскіх (Czartoryskich) і Брандысаў (Brandysowie), паклапаціліся ня толькі пра тое, каб месца стала цэнтрам рэлігійнага культу, але таксама каб мела трывалую эканамічную базу.

Набожным намерам сэнатара й Кракаўскага ваяводы Мікалая Зэбжыдоўскага было стварыць „польскі Ерусалім”. І вось, у 1600 годзе ля гары Жар (Żar) пачалося будаўніцтва касьцёла Ўкрыжаваньня й Грабніцы Пана Езуса, якія фундатар аддаў ва ўладаньне ордэну Бэрнардынцаў. У 1604-1609 гадах быў пабудаваны манастыр. У 1641 годзе ў манастыр з суседняй вёскі Пашкоўка (Paszkówka) быў прывезены цудатворны абраз Маці Божай, які ініцыяваў культ Марыі.

Для прыбываючых здалёку паломнікаў ля падножжа манастыра быў пабудаваны гарадок, які тады называлі Новае Зэбжыдова (Nowe Zebrzydowo). Гарадзкія правы гарадок атрымаў у 1617 годзе.

Ён хутка стаў месцам паломніцтваў і ярмаркаў. На скрыжаваньні дарог з гарадка Вадавіцэ ў Кракаў і з манастыра ў Зэбжыдова быў вызначаны гарадзкі рынак, вакол якога стаялі дамы. У сярэдзіне рынку разьмяшчалася капліца сьвятога Мікалая, якая, на жаль, згарэла, як і многія іншыя будынкі падчас пажару ў 1715 годзе. У сярэдзіне XVII стагодзьдзя сёньняшняя Кальварыя Зэбжыдоўска налічвала каля 500 жыхароў.

Photo:
Photo: pl.wikipedia/org/CC BY-SA 3.0

У 1772-1918 гадах гарадок апынуўся пад уладай Аўстрыі. Гэты пэрыяд, асабліва пасьля 1860 году, прычыніўся да адраджэньня гораду ў сацыяльнай, эканамічнай і культурнай сфэрах. У 1884 годзе ў Кальварыю была пракладзеная чыгунка. Прыкладна ў 1890 годзе горад атрымаў сваю цяперашнюю назву, то бок Кальварыя Зэбжыдоўска.

У міжваенны пэрыяд горад двойчы панёс страты ў выніку сур’ёзных паводак (у 1925 і 1934 гадах).

Нямецкія войскі занялі горад 4 верасьня 1939 году. Кальварыя апынулася ў Генэрал-губэрнатарстве са штаб-кватэрай у Кракаве. Падчас Другой сусьветнай вайны ў манастыры стаялі гітлераўскія салдаты. У гэты час адбылося зьнішчэньне габрэйскай абшчыны: мясцовыя іюдэі былі вывезеныя ў канцлягер „Бэлжац”. З рук нацыстаў удалося выратавацца толькі дзесяцярым з 700 чалавек.
Чырвоная Армія ўвайшла ў Кальварыю 24 студзеня 1945 году.

Photo:
Photo: pl.wikipedia/org/CC BY-SA 3.0

Па сёньняшні дзень муніцыпалітэт Кальварыя Зэбжыдоўска можа пахваліцца багатай гісторыяй, унікальнай традыцыяй, помнікамі гісторыі й прыгожым ляндшафтам. Нагадаем, гарадок разьмешчаны ля падножжа гары Жар, у даліне паміж двума горнымі хрыбтамі: Бэскідам Макоўскім (Beskid Makowski) і Вяліцкім перадгор'ем (Podgórze Wielickie). Праз горад праходзіць міжнародная траса Цешын - Кракаў (дарога рэспубліканскага значэньня № 52).

Photo:
Photo: pl.wikipedia/org/CC BY-SA 3.0

Сакральныя аб'екты й Кальварыя Зэбжыдоўска належыць да самых цікавых ландшафта-архітэктурных месцаў у Польшчы. Гэта адзін з найбольш папулярных рэлігійных цэнтраў сярод паломнікаў. Кожны год тысячы паломнікаў прыбываюць на Містэрыі Пана ў часе Вялікага тыдня й на набажэнствы ў гонар Марыі ў жніўні.
Ганаровым грамадзянінам Кальварыі Зэбжыдоўскай быў сьвяты айцец Ян Павал ІІ, які неаднойчы наведваў гарадок, у тым ліку двойчы будучы ўжо Папам рымскім.

kalwaria-zebrzydowska.pl/pl.wikipedia.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт