Logo Polskiego Radia
Print

Мінадукацыі Польшчы хоча накарміць усіх школьнікаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.04.2017 15:25
У рамках новаўвядзеньняў адзін перапынак у школе будзе працягвацца як мінімум 40 хвілін.
pixabay.com

Міністэрства нацыянальнай адукацыі хоча накарміць кожнага вучня – чытаем у выданьні «Gazeta Wyborcza». Сярод плянаў кіраўніцтва ведамства – бясплатныя абеды для ўсіх школьнікаў і падаўжэньне вялікага перапынку да 40 хвілін. Цяпер у польскіх школах бясплатныя або таньнейшыя абеды атрымліваюць толькі вучні зь бедных сем’яў – каля 13% школьнікаў ва ўзросьце 6-18 гг. Гэта мала. На думку экспэртаў, фінансаваньне абедаў лічыцца ў Польшчы часовай сацыяльнай дапамогай, а не падтрымкай фізычнага і псыхічнага разьвіцьця дзяцей. Надоечы амбудсмэн заклікаў урад фінансаваць бясплатныя абеды ўсім вучням.

Сярод эўрапейскіх краін такая праграма дзейнічае толькі ў Фінляндыі.
Па словах міністра адукацыі Анны Залеўскай, урад плянуе ўзяць за ўзор сыстэму, якая працуе ў Славаччыне – абеды часткова будуць фінансавацца з цэнтральнага бюджэту. Паводле папярэдніх падлікаў, праграма будзе каштаваць каля 1 млрд. злотых у год (250 млн. даляраў ЗША).

У сыстэме фінансаваньня школьнага харчаваньня гаворка ідзе ня толькі пра сам абед, але таксама папулярызацыя культуры і стылю харчаваньня. У Фінляндыі абеды спалучаныя са свайго роду ўрокамі на тэму рацыянальнага харчаваньня, здаровага стылю жыцьця і магчымасьцю адпачынку. Залеўска абяцае, што праграма ўраду бярэ гэта пад увагу і адзін перапынак у школе будзе мець як мінімум 40 хвілін.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт