Logo Polskiego Radia
Print

Пупавінная кроў амаладжвае

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.04.2017 17:15
Яна спрыяе аднаўленьню нармальнага функцыянаваньня памяці.
pixabay.com

Амэрыканскія нэйрабіёлягі высьветлілі, што бялкі, якія ўтрымліваюцца ў пупавіннай крыві чалавека, зьяўляюцца сродкам амаладжэньня для старых мышэй. Адпаведнае дасьледаваньне апублікавана ў часопісе „Nature”.

Навукоўцы выявілі, што бялок ТІМП2 (tissue inhibitor of metalloproteinases 2), які ўтрымліваецца ў плазьме пупавіннай крыві чалавека, паляпшае кагнітыўныя ўласьцівасьці старых мышэй – іх сьвядомасьць, прыманьне рашэньняў, інтэлігенцыю.

У гэтым спэцыялісты пераканаліся пасьля таго, як грызуны пасьпяхова прайшлі тэсты на памяць, навучаньне і плястычнасьць галаўнога мозгу (здольнасьць адаптавацца да новай інфармацыі), напрыклад, у лябірынце Барнса. Выпрабаваньням папярэднічаў курс ін’екцыі плазмы пупавіннай крыві з ТІМП2.

Пратэін, як мяркуюць аўтары, спрыяў аднаўленьню нармальнага функцыянаваньня гіпакампа, часткі галаўнога мозгу, у асноўным адказнай за памяць. Навукоўцы мяркуюць, што дадзены бялок можа стаць асновай для распрацоўкі прэпаратаў, якія запавольваюць дэградацыю кагнітыўных уласьцівасьцяў галаўнога мозгу пажылых людзей.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт