Logo Polskiego Radia
Print

На сьвіньнях будуць вырошчваць чалавечыя органы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.04.2017 15:47
Спэцыялісты плянуюць увесьці зьмены ў ДНК жывёл, каб зрабіць іх адпаведнымі для перасадкі.
pixabay.com

Кампанія „Smithfield Foods”, якая вырабляе сьвініну, заявіла, што мае намер выкарыстоўваць сельскагаспадарчых жывёл для вырошчваньня органаў, патрэбных для перасадкі людзям. Пра гэта паведамляе выданьне „ScienceAlert”.

Спэцыялісты плянуюць увесьці зьмены ў ДНК жывёл, каб зрабіць іх сэрца і лёгкія адпаведнымі для трансплянтацыі. Па словах прадстаўнікоў кампаніі, гэта дазволіць дасягнуць і іншай мэты - скарачэньня біялягічных адходаў.

„Smithfield Foods” ужо пастаўляе тканкі і органы сьвіней мэдыцынскім кампаніям. Так, сьлізістая абалонка кішэчніка выкарыстоўваецца для атрыманьня гепарыну - антыкаагулянта, які прадухіляе загусьценьне крыві пры хірургічных апэрацыях. Акрамя гэтага, з адыходных біялягічных матэрыялаў падрыхтоўваюць інгрэдыенты прэпаратаў, якія лечаць дыспенсію (нястраўнасьць) й гіпатэрыёз (хвароба шчытападобнай залозы).

Адной з праблем, якая перашкаджае трансплянтацыі сьвінных органаў людзям, зьяўляецца наяўнасьць у жывёл генаў, якія робяць іх успрымальнымі да пэўных вірусаў. Для пасьпяховай перасадкі і захаваньня працаздольнасьці органа неабходна блякаваць актыўнасьць адпаведнай ДНК.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт