Logo Polskiego Radia
Print

Навукоўцы: няма сувязі паміж ракам і тэлефонамі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.04.2017 17:20
Аднак дасьледаваньні ў згаданым напрамку павінны працягвацца.
flickr.com

Брытанскія навукоўцы нагадваюць, што да гэтага часу не даказаная сувязь паміж пухлінамі галаўнога мозгу й працай мабільных тэлефонаў. Гэта заява была зробленая пасьля таго, як італьянскі суд прысудзіў кампэнсацыю мужчыне, у якога выкрылі дабраякасную пухліну.

Паведамляе карэспандэнт Польскага радыё Рафал Мотрук: “Італьянскія судзьдзі ў горадзе Іўрэя (Ivrea) пастанавілі, што Рабэрта Рамэра атрымае пяцьсот эўра ў месяц ад Фонду прадухіленьня няшчасных выпадкаў на працоўных месцах. Мужчына даказаў у судзе, што пухліна зьявілася таму, што ён вёў службовыя размовы па мабільным тэлефоне па тры гадзіны ў дзень на працягу 15 гадоў. Аднак брытанскія вучоныя нагадваюць, што па сёньняшні дзень навукова не даказаны ўплыў працы мабільных тэлефонаў на зьяўленьне анкалёгіі, і пастанова суду падыходу да гэтага пытаньня зьмяніць ня можа.Аднак іншыя навукоўцы зьвяртаюць увагу на тое, што ў будучым нельга выключыць уплыву мабільнай сувязі на зьяўленьне раку галаўнога мозгу, паколькі для таго, каб даказаць згаданую сувязь, неабходна больш часу для дасьледаваньняў”.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт